Польскі прэзыдэнт: Палякі ў Беларусі церпяць рэпрэсіі. 21.by

Польскі прэзыдэнт: Палякі ў Беларусі церпяць рэпрэсіі

09.02.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі выступіў з заяваю, у якой цалкам падтрымаў Саюз Палякаў на Беларусі, якім кіруе Анжаліка Борыс, адзначыўшы, што палякі ў Беларусі “увесь час церпяць ад неабгрунтаваных рэпрэсіяў”.

“Шанаванне правоў нацыянальных меншасьцяў у сучасным сьвеце належыць да канону элемэнтарных правоў чалавека. У бліжэйшым часе канцылярыя прэзыдэнта Польшчы мае намер запрасіць спадарыню Борыс і прадстаўнікоў СПБ [у Варшаву – рэд.]”, - гаворыцца ў заяве.

Між тым палітыкі найбуйнейшай апазыцыйнай фракцыі ў Сэйме “Права і справядлівасьць” (ПіС) заклікалі сёньня ўрад Дональда Туска, сярод іншага, забараніць уезд у Эўразьвяз беларускім афіцыйным асобам.

“Каб не прымаць на тэрыторыі ўсяго Эўразьвязу, у тым ліку і Польшчы, афіцыйных дэлегацыяў, у якія ўваходзяць прадстаўнікі дзяржаўных структураў, судовай сыстэмы, рэпрэсіўнага апарату”, - заявіла дэпутат Гражына Гэнсіцка.

У сваю чаргу намесьнік старшыні ПіС Адам Ліпіньскі адзначыў, што справай перасьледу сябраў СПБ павінен зацікавіцца Брусэль:

“Рэжым Лукашэнкі рэгулярна ўжывае рэпрэсіі, а потым адмаўляецца ад часткі гэтых рэпрэсіяў, а ў Эўропе лічаць, што Беларусь дэмакратызуецца”.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі выступіў з заяваю, у якой цалкам падтрымаў Саюз Палякаў на Беларусі, якім кіруе Анжаліка Борыс, адзначыўшы, што палякі ў Беларусі “увесь час церпяць ад неабгрунтаваных рэпрэсіяў”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика