Беларусi i Францыi трэба наладжваць больш цесныя палiтычныя кантакты. 21.by

Беларусi i Францыi трэба наладжваць больш цесныя палiтычныя кантакты

12.02.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявiў старшыня Палаты прадстаўнiкоў Уладзiмiр Андрэйчанка на сустрэчы з Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Французскай Рэспублiкi ў Беларусi Мiшэлем Рэнеры. На думку Уладзiмiра Андрэйчанкi, цяпер у адносiнах дзвюх краiн створаны перадумовы для наладжвання больш iнтэнсiўнага супрацоўнiцтва i вядзення сумленнага, адкрытага дыялогу. "Гэтаму ў немалой ступенi садзейнiчаў канструктывiзм, якi праяўлены Францыяй падчас старшынства ў Еўрасаюзе", — адзначыў ён. Уладзiмiр Андрэйчанка дадаў, што Францыя — адна з краiн, якая можа аказаць садзейнiчанне ў рэалiзацыi праграмы "Усходняе партнёрства".

У сваю чаргу Мiшэль Рэнеры адзначыў актывiзацыю за апошнi час узаемных кантактаў. У прыватнасцi, ён згадаў вiзiт французскiх прадпрымальнiкаў "МЕДЕФ" у Беларусь i наведванне Францыi першым вiцэ-прэм'ерам Уладзiмiрам Сямашкам. Паводле слоў пасла, у гэтым годзе ў Парыж запрошана дэлегацыя беларускага парламента.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў старшыня Палаты прадстаўнiкоў Уладзiмiр Андрэйчанка на сустрэчы з Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Французскай Рэспублiкi ў Беларусi Мiшэлем Рэнеры. На думку Уладзiмiра Андрэйчанкi, цяпер у адносiнах дзвюх краiн створаны перадумовы для наладжвання больш iнтэнсiўнага супрацоўнiцтва i вядзення сумленнага, адкрытага дыялогу. "Гэтаму ў немалой ступенi садзейнiчаў канструктывiзм, якi праяўлены Францыяй падчас старшынства ў Еўрасаюзе", — адзначыў ён. Уладзiмiр Андрэйчанка дадаў, што Францыя — адна з краiн, якая можа аказаць садзейнiчанне ў рэалiзацыi праграмы "Усходняе партнёрства".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика