Луканін прамаўляў казаньне ля "Макдональдса". Яго затрымалі
12.02.2010
—
Новости Политики
|
Юрыст царквы "Новае жыцьцё" Сяргей Луканін быў затрыманы вечарам 11 лютага каля рэстарана "Макдональдс" на праспэкце Незалежнасьці ў Менску. Праз гадзіну яго адпусьцілі без складаньня пратакола.Пра гэта паведаміла прэсавая служба аргкамітэту па стварэньні Партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя".
Паводле Луканіна, каля 19.30 разам з жонкай і двума сябрамі з царквы "Новае жыцьцё" ён прыйшоў да рэстарана "Макдональдс", дастаў Біблію і пачаў пропаведзь, якую Супрацоўнікі міліцыі прынялі яго "за паляка, які праводзіць антыдзяржаўны мітынг слухалі маладыя мінакі.Супрацоўнікі міліцыі прынялі яго "за паляка, які праводзіць антыдзяржаўны мітынг Праз 20 хвілінаў да Луканіна падышлі міліцыянты і груба запыталіся, хто ён і што робіць. Луканін прадставіўся і растлумачыў, што нясе людзям Слова Божае. Праз некалькі хвілінаў пад`ехаў аўтамабіль з супрацоўнікамі спэцназу міліцыі. Луканіна адвезьлі ў Цэнтральны РАУС. Паводле юрыста царквы "Новае жыцьцё", супрацоўнікі міліцыі прынялі яго "за паляка, які праводзіць антыдзяржаўны мітынг". Верніка зьмясьцілі за краты, дзе сярод алькаголікаў ён таксама пачаў прамаўляць казаньні. На допыце дзяжурны супрацоўнік міліцыі патрабаваў тлумачэньняў наконт дзеяньняў Луканіна, бо пропаведзі ў горадзе нібыта забароненыя законам. Луканін заявіў, што для яго "асноўны закон — гэта Біблія". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юрыст царквы "Новае жыцьцё" Сяргей Луканін быў затрыманы вечарам 11 лютага каля рэстарана "Макдональдс" на праспэкце Незалежнасьці ў Менску. Праз гадзіну яго адпусьцілі без складаньня пратакола.
|
|