Апазацыйныя лідэры ня хочуць у кандыдаты
16.02.2010
—
Новости Политики
|
Пад такім назовам сёньня "Народная воля" друкуе інтэрвію свайго карэспандэнта Віталя Гарбузава з некаторымі партыйнымі лідэрамі:Павел Севярынец, адзін з сустаршыняў аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя": — На бліжэйшых выбарах у мясцовыя Саветы сваю кандыдатуру будзе вылучаць адзін з сустаршыняў аргкамітэту па стварэньні БХД — Георгій Дзмітрук. Таксама ў рэгіёнах будуць вылучаны мясцовыя актывісты БХД. Асабіста я прыняў рашэнне не вылучацца на бліжэйшых выбарах. Не хачу падманваць людзей і казаць ім, што буду займацца камунальнымі праблемамі. Не таму, што не хачу гэтым займацца, а таму, што ёсць праца ў ствараемай партыі і на агульнанацыянальным узроўні... Станіслаў Шушкевіч, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады: — Не, ніхто з кіраўніцтва нашай партыі, у тым ліку і я, не будзе вылучаць уласныя кандыдатуры на бліжэйшых выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Анатоль Ляўковіч, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада): — Асабіста я над гэтым пытаннем яшчэ думаю. Да чаго схілюся — час пакажа... Калі ўсё ж такі вырашу ісці на выбары, то будзе магчымасць самому тэсціраваць сытуацыю з выбарамі, як кажуць, на ўласным досьведзе. Cяргей Калякін, старшыня партыі "Справядлівы свет": — Я на гэтыя выбары не пайду. Чаму? Не пайду, таму што не пайду. Партыяй прынята такое рашэнне. Затое ад "Справядлівага свету" на выбары пойдзе мой намеснік — Валеры Ухналёў. Анатоль Лябедзька, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі: — Удзельнічаць у кампаніі як кандыдат я не пляную. Будзе больш эфектыўна, калі я стану даверанай асобай кандыдатаў ад нашай партыі. Увогуле гэтая кампанія ў партыі разглядаецца як прагляд партыйнага рэзерву, і па ўсёй краіне будзе досыць багата кандыдатаў ад АГП. Юрась Губарэвіч, намеснік старшыні руху "За Свабоду": — Што тычыцца асобы Аляксандра Мілінкевіча, то ў якасці кандыдата ў дэпутаты ён вылучацца не будзе. Аляксандр Уладзіміравіч будзе ўдзельнічаць у кампаніях найбольш паспяховых кандыдатаў ад руху. Будзе іх даверанай асобай. Рыгор Кастусёў, намеснік старшыні Партыі БНФ: — Удзел у гэтай выбарчай кампаніі ў якасці кандыдата возьме старшыня партыі Аляксей Янукевіч. Таксама вылучаць сваю кандыдатуру будзе намеснік старшыні Ігар Лялькоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ці будуць балятавацца ў дэпутаты лідэры партый альбо для іх працягнецца "барацьба ў кабінэтах"?Пад такім назовам сёньня "Народная воля" друкуе інтэрвію свайго карэспандэнта Віталя Гарбузава з некаторымі партыйнымі лідэрамі: |
|