Інтэлігентны пратэст
16.02.2010
—
Новости Политики
|
Грамадзянская ініцыятыва “Рада беларускай інтэлігенцыі” выступіла з заявай супраць прыцяснення ўладамі найбольш уплывовых грамадскіх арганізацый.
“Мы, прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, -- гаворыцца ў заяве, -- выказваем сваё абурэнне і пратэст супраць умяшальніцтва ўладаў у справы грамадскіх арганізацый – Саюзу палякаў Беларусі і Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Падобныя дзеянні па правакаванні раскола арганізацый і рэпрэсій у дачыненні да тых, хто займае незалежную пазіцыю, ператвараюцца ў сістэму, з дапамогай якой у Беларусі імкнуцца вынішчаць вальнадумства. У цывілізаваных краінах усе канфліктныя сітуацыі вырашаюцца ў судзе, а сутнасць канфлікту даносіцца да ведама грамадскасці праз сродкі масавай інфармацыі. Але для гэтага неабходна, каб і суд і СМІ былі незалежнымі і кіраваліся толькі Законам. Падзеі вакол Саюзу палякаў Беларусі і Саюзу беларускіх пісьменнікаў, арышты і спробы звальнення з працы сяброў гэтых арганізацый і тых, хто выказвае ім сваю падтрымку, сведчаць аб тым, што ў Беларусі груба парушаюцца асноўныя свабоды і правы чалавека. Такія дзеянні не могуць прывесці да росквіту Беларусі. Яны вядуць нас у адваротным накірунку – да стану адсталайі ізаляванай дэспатыі. Мы выказваем сваю салідарнасць сябрам Саюзу палякаў Беларусі і Саюзу беларускіх пісьменнікаў і ўпэўненыя, што нашыя думкі падзяляе большасць грамадзянаў Беларусі.” У ліку тых, хто падпісаў пратэст, акадэмікі Аляксандр Вайтовіч і Радзім Гарэцкі, Народная артыстка беларусі Зінаіда Бандарэнка, генерал Валерый Фралоў і іншыя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадзянская ініцыятыва “Рада беларускай інтэлігенцыі” выступіла з заявай супраць прыцяснення ўладамі найбольш уплывовых грамадскіх арганізацый. |
|