Каб рукі працавалі з розумам. Апякунскім саветам не месца ў сістэме прафесійнай адукацыі, а вось ільготы павінны застацца. 21.by

Каб рукі працавалі з розумам. Апякунскім саветам не месца ў сістэме прафесійнай адукацыі, а вось ільготы павінны застацца

17.02.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да такіх высноў прыйшлі ўчора ўдзельнікі сумеснага пасяджэння парламенцкай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і навукова-тэхнічнаму прагрэсу і Міністэрства адукацыі.

Пытанне пра апякунскія саветы заўсёды выклікае шмат эмоцый.— Сёння лічаныя ўстановы прафесійнай адукацыі стварылі апякунскія саветы, — зазначыў старшыня камісіі Уладзімір Здановіч. — Я лічу, што яны ўвогуле не патрэбныя, і баюся паўтору школьных праблем — пабораў, ад якіх немагчыма пазбавіцца.Пытанне пра апякунскія саветы ўстаноў прафесійнай адукацыі было вырашана яшчэ раз абмеркаваць з кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі.— Складана ідзе пытанне з ацэньваннем ведаў і поспехаў навучэнцаў, — прызнаецца Уладзімір Здановіч. — Нас каробіць, што 1 бал па дзесяцібальнай шкале прызнаны станоўчай адзнакай. Але вы хочаце жыць у доме, які спраектаваў інжынер з чацвёркай, а пабудавалі муляры і зваршчыкі з тройкамі па спецыяльнасці?..Удзельнікі пасяджэння выказаліся за пазаконкурсны прыём у вучылішчы і каледжы сірот, пераможцаў алімпіяд і дзяцей-інвалідаў, а таксама інвалідаў першай і другой групы, за зніжэнне напаўняльнасці вучэбных груп, асабліва падчас практычных заняткаў, асаблівыя ўмовы для дзяцей з псіхафізічнымі парушэннямі.— Усе гэтыя меры своечасовыя, але ці здолее Кодэкс аб адукацыі вырашыць, бадай, самую балючую праблему адукацыі — невысокі прэстыж працы педагога? — спыталася “НГ” пры канцы мерапрыемства.— Так, у наяўнасці благая тэндэнцыя: у педагагічныя ВНУ ідуць не самыя моцныя абітурыенты, — пагадзіўся Уладзімір Здановіч. — Мы прапануем, каб адбор на педагагічныя спецыяльнасці адбываўся праз гутарку, як на юрыдычныя ці міжнародныя адносіны. Было б добра, каб паралельна школы давалі рэкамендацыі схільным да настаўніцкай працы вучням.Мы робім больш жорсткімі патрабаванні да адбору педагагічных кадраў. Сёння ў Беларусі паменела дзяцей, таму мы маем магчымасць пакінуць у школах лепшых прадстаўнікоў прафесіі. Толькі тут не ўсё залежыць ад дэпутата: кіраўнікі ўстаноў адукацыі павінны падтрымаць лепшых настаўнікаў. Што датычыць заробку — будзем настойваць, каб у кодэксе захавалася норма, згодна з якой заробак педагагічных работнікаў роўны сярэдняму заробку ў прамысловасці. Спрабуем прыраўняць выхавацеляў дашкольных устаноў да педагагічных работнікаў, адпаведна знізіць іх нагрузку. А ўвогуле прэстыж працы настаўніка вельмі шматгранная і тонкая рэч. Шмат залежыць ад асобы настаўніка.

Дарэчы

Дэпутаты раней ўжо вызначыліся ў асноўных пытаннях, што тычацца сістэмы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі. Яны не паставілі пад сумненне адзінаццацігодку, пяцідзённы вучэбны тыдзень і існуючыя ступені навучання. Але выказаліся за:

асобныя заняткі хлопцаў і дзяўчат фізічнай культурай. Урокі фізкультуры павінны стаяць у раскладзе да пачатку ці пасля правядзення асноўных урокаў, каб вучні мелі магчымасць прывесці сябе ў належны выгляд; прызнанне адзнак ніжэй за 4 балы “незаліковымі”. На старэйшай школьнай ступені, на думку дэпутатаў, павінен стаяць бар’ер для ўладальнікаў троек і двоек па выніках года. Не можаш добра вучыцца — ідзі ў вучылішча ці прафесійны ліцэй, атрымлівай рабочую спецыяльнасць; стварэнне спрыяльных умоваў для адораных і таленавітых вучняў. Яны атрымаюць права вучыцца ў гімназіях і гімназіях-каледжах не па тыповым, а па індывідуальным вучэбным плане. У рэгіёнах з’явяцца гімназіі-інтэрнаты па тыпу Лужаснянскай для адораных дзяцей; адмену пераводнага экзамена з дзевятага ў дзесяты клас у гімназіях, ліцэях, гімназіях-каледжах мас-тацтваў. Калі дзіця вытрымала іспыты пры паступленні ў гэтыя ўстановы, навошта ставіць пад сумненне яго здольнасці? стварэнне кадэцкіх класаў і школ. Дэпутатаў непакоіць жаноцкае выхаванне (большасць педагогаў у дзіцячых садках і школах — жанчыны) беларускіх хлопцаў; поўную забарону курэння цыгарэт у навучальных установах і на прылягаючых тэрыторыях, а таксама супраць  уніформы  для педагогаў і давя-дзення школам планаў пазабюджэтнай дзейнасці.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да такіх высноў прыйшлі ўчора ўдзельнікі сумеснага пасяджэння парламенцкай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і навукова-тэхнічнаму прагрэсу і Міністэрства адукацыі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика