Беларускiя бiятланiсты пацвердзiлi добрыя традыцыi быць у лiдарах сусветнай спартыўнай элiты
20.02.2010
—
Новости Политики
|
Прэзiдэнт Беларусi, Прэзiдэнт Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Аляксандр Лукашэнка павiншаваў членаў алiмпiйскай каманды Беларусi па бiятлоне Дар'ю Домрачаву i Сяргея Новiкава з узнагародамi ХХІ зiмовых Алiмпiйскiх гульняў у Ванкуверы. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што бронзавы медаль Дар'i Домрачавай у iндывiдуальнай гонцы на 15 км асаблiва дарагi, бо ён першы ў скарбонцы нашай каманды на Алiмпiядзе. "Гэта было яркае i прыгожае выступленне. Уся краiна сачыла за гэтымi спаборнiцтвамi па тэлебачаннi, i ты апраўдала надзеi беларускiх балельшчыкаў", — гаворыцца ў вiншаваннi Дар'i Домрачавай. У звароце да Сяргея Новiкава, якi заваяваў серабро Алiмпiяды ў iндывiдуальнай гонцы на 20 км, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што яго рэзультат пацвердзiў добрыя традыцыi нашай каманды бiятланiстаў быць у лiдарах сусветнай спартыўнай элiты. Прэзiдэнт падзякаваў Дар'i Домрачавай i Сяргею Новiкаву за такi падарунак усiм беларусам i пажадаў бiятланiстам заваявання новых спартыўных вяршынь. Аляксандр Лукашэнка таксама павiншаваў трэнераў алiмпiйскай каманды Беларусi па бiятлоне, адзначыўшы iх вялiкую ролю ў поспеху беларускiх бiятланiстаў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi, Прэзiдэнт Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Аляксандр Лукашэнка павiншаваў членаў алiмпiйскай каманды Беларусi па бiятлоне Дар'ю Домрачаву i Сяргея Новiкава з узнагародамi ХХІ зiмовых Алiмпiйскiх гульняў у Ванкуверы. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што бронзавы медаль Дар'i Домрачавай у iндывiдуальнай гонцы на 15 км асаблiва дарагi, бо ён першы ў скарбонцы нашай каманды на Алiмпiядзе. "Гэта было яркае i прыгожае выступленне. Уся краiна сачыла за гэтымi спаборнiцтвамi па тэлебачаннi, i ты апраўдала надзеi беларускiх балельшчыкаў", — гаворыцца ў вiншаваннi Дар'i Домрачавай. |
|