Аляксандр Лукашэнка запрашае групу Rоthsсhild да ацэнкi прыватызуемых прадпрыемстваў Беларусi. 21.by

Аляксандр Лукашэнка запрашае групу Rоthsсhild да ацэнкi прыватызуемых прадпрыемстваў Беларусi

20.02.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка запрашае групу Rоthsсhild правесцi ацэнку прыватызуемых прадпрыемстваў Беларусi. Аб гэтым ён паведамiў учора на сустрэчы з кiраўнiцтвам кампанii.

Кiраўнiк дзяржавы падзякаваў кампанii за тую работу, якую яна правяла па ацэнцы некаторых беларускiх прадпрыемстваў i арганiзацый. "Мы высока ацэньваем работу вашай кампанii. Гэта не навiна, таму што група Rоthsсhild — адна са старэйшых у свеце, i нам было б вельмi выгадна працаваць з вашымi спецыялiстамi", — сказаў Прэзiдэнт.

"Калi ў прынцыпе згодзiцеся, то ў найблiжэйшы час мы маглi б вызначыць 5-7 праектаў i прапрацаваць iх больш сур'ёзна, — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. — Мы не толькi хацелi б атрымаць дакладную ацэнку прыватызуемых прадпрыемстваў, але i хацелi б многаму павучыцца". Кiраўнiк дзяржавы дадаў, што вопыт супрацоўнiцтва з групай Rоthsсhild ужо ёсць, але пры гэтым звярнуў увагу на абавязковасць беларускага боку. "Мы людзi абавязковыя, i калi мы дамовiмся, то выканаем усё, што абяцалi", — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка запрасiў кiраўнiцтва групы Rоthsсhild абмеркаваць асноўныя прынцыпы супрацоўнiцтва i адзначыў, што ў сваю чаргу гатовы да сур'ёзнай i шчырай размовы i адказаць на пытаннi, якiя цiкавяць. Кiруючы дырэктар групы Rоthsсhild Арыэль дэ Ротшыльд падзякавала за высокую ацэнку работы кампанii, у тым лiку па ацэнцы актываў БПБ-банка. Яна адзначыла, што прадстаўнiкi групы Rоthsсhild сустракалiся з членамi беларускага ўрада, кiраўнiцтвам Нацыянальнага банка, каб лепш зразумець намеры беларускага боку з фiнансавага i эканамiчнага пунктаў погляду.

рэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка запрашае групу Rоthsсhild правесцi ацэнку прыватызуемых прадпрыемстваў Беларусi. Аб гэтым ён паведамiў учора на сустрэчы з кiраўнiцтвам кампанii. Кiраўнiк дзяржавы падзякаваў кампанii за тую работу, якую яна правяла па ацэнцы некаторых беларускiх прадпрыемстваў i арганiзацый. "Мы высока ацэньваем работу вашай кампанii. Гэта не навiна, таму што група Rоthsсhild — адна са старэйшых у свеце, i нам было б вельмi выгадна працаваць з вашымi спецыялiстамi", — сказаў Прэзiдэнт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика