Полацк: “левыя” вылучаюцца ад партыі
22.02.2010
—
Новости Политики
|
Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” вызначылася з удзелам у мясцовых выбарах у Полацку. Шасцёра яе сяброў паспрабуюць пазмагацца за месца ў гарадскім Савеце, адзін – у абласным. Усе кандыдаты ідуць на выбары шляхам вылучэння ад партыі. Звычайна ў тым варыянце, калі магчыма вылучэнне ад першаснай партыйнай структуры, кандыдаты паралельна рэгістравалі ініцыятыўныя групы і выкарыстоўвалі збор подпісаў для першай хвалі агітацыі. Але большасць сяброў “Справядлівага свету” ў Полацку – людзі сталага ўзросту, і паход па выбаршчыках па заваленым снегам горадзе - выпрабаванне для іх крыху складанае.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” вызначылася з удзелам у мясцовых выбарах у Полацку. Шасцёра яе сяброў паспрабуюць пазмагацца за месца ў гарадскім Савеце, адзін – у абласным. Усе кандыдаты ідуць на выбары шляхам вылучэння ад партыі. |
|