Адказ Лукашэнкі не задаволіў Качыньскага
24.02.2010
—
Новости Политики
|
Польскі прэзідэнт лічыць, што беларускі калега адказаў вельмі агульна, і цяпер збіраецца даслаць ліст кіраўніцтву Еўрасаюза, у якім раскажа, што яму напісаў ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнка вельмі агульна адказаў на ліст Леха Качыньскага, у якім польскі прэзідэнт прасіў беларускага калегу асабіста разабрацца з сітуацыяй вакол польскай саюза. Ніякіх пераломных заяў у лісце Лукашэнкі польскі прэзідэнт так і не знайшоў, адзначыў дзяржсакратар Канцылярыі Леха Качыньскага Павал Выпых.
Павал Выпых: “Гэты ліст не прыносіць ніякага пералому. Здаецца, што Аляксандр Лукашэнка лічыць усе дзеянні, якія ажыццяўляў беларускі бок апошнім часам, цалкам адпаведнымі і згоднымі са стандартамі дэмакратычнай дзяржавы”. Не дачакаўшыся пажаданай рэакцыі ад беларускіх уладаў, Лех Качыньскі вырашыў напісаць лісты ў структуры Еўрасаюза – да старшыні Еўрапейскага Савета Германа ван Рампея і старшыні Еўрапарламента Ежы Бузэка. У гэтых лістах польскі прэзідэнт хоча пазнаёміць іх з тым, як бачыць усю сітуацыю Аляксандр Лукашэнка. А такое бачанне польскі бок не задавальняе, паведаміў журналістам шэф канцылярыі Леха Качыньскага Ўладыслаў Стасяк. Уладыслаў Стасяк: “Можна ўпэўнена сказаць, што гэты адказ нас не задавальняе. Ён толькі пацвердзіў, што тыя перамовы, якія праводзіліся дагэтуль, не прынеслі эфектаў, не прывялі да задавальняючага рашэння”. Сваю заклапочанасць сітуацыяй з польскай меншасцю ў Беларусі выказвала нават міністр замежных спраў Еўрасаюза Кэтрын Эштан, назваўшы затрыманні сябраў Саюза палякаў “выразным крокам назад” у дэмакратызацыі.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Польскі прэзідэнт лічыць, што беларускі калега адказаў вельмі агульна, і цяпер збіраецца даслаць ліст кіраўніцтву Еўрасаюза, у якім раскажа, што яму напісаў Лукашэнка
|
|