Лібэралізацыя: часам — сапраўдная, часам — імітацыя. 21.by

Лібэралізацыя: часам — сапраўдная, часам — імітацыя

24.02.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каля 17 тысяч ініцыятыўных групаў па вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў зарэгістравана ў Беларусі. Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік кажа, што параўнальна з папярэдняй выбарчай кампаніяй колькасьць адмоваў у рэгістрацыі ініцыятыўных групаў скарацілася ў чатыры зь лішнім разы. Сярод тых, каму не дазволілі рэгістраваць свае групы, даволі шмат прадстаўнікоў апазыцыі.

У інфармацыі Цэнтравыбаркаму адзначаецца — усяго ў выбаркамы паступіла 16903 заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных групаў. 23 заяўнікам адмоўлена ў рэгістрацыі. Сёньня, аднак, лічба 23 зьменшылася да 22. Гэта адбылося таму, што Гомельская абласная выбарчая камісія задаволіла скаргу патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты Калінкавіцкага раённага Савету — Тамары Зайцавай, актывісткі незарэгістраванай пакуль партыі БХД.

Раённая камісія адмовіла ёй у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, спаслаўшыся на тое, што спадарыня Зайцава памылілася пры афармленьні дакумэнтаў. Жанчына правільна напісала назву сваёй выбарчай акругі — Сасноўская, але недакладна напісала яе нумар. Абласная камісія адмяніла рашэньне раённай аб нерэгістрацыі Тамары Зайцавай.

А вось актывісту руху «За свабоду» Пятру Кузьняцову не пашанцавала. Абласная камісія не задаволіла яго скаргу, палічыўшы, што яго парушэньне больш сур’ёзнае. Спадар Кузьняцоў уключыў у сваю ініцыятыўную групу больш за 10 чалавек. А як патлумачылі «Свабодзе» ў Цэнтравыбаркаме, на мясцовых выбарах у склад ініцыятыўнай групы павінны ўваходзіць толькі ад 3 да 10 асобаў. Што ж тычыцца парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў, дык там абмежаваньне ёсьць толькі па мінімальным складзе групы.

Ад партыі БХД не зарэгістравалі ініцыятыўную групу студэнта Эрнэста Руіза. У вылучэнцаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі — тры адмовы. Старшыня АГП Анатоль Лябедзька кажа, што цяпер разглядаецца магчымасьць вылучыць гэтых трох асоб ад партыі:

Было расьпіярана шмат, а насамрэч гэта аказалася лухтой.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика