Аляксандр Лукашэнка ўдзячны Вiктару Юшчанку за падтрымку Беларусi на Захадзе
26.02.2010
—
Новости Политики
|
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўчора на сустрэчы ў Кiеве падзякаваў Вiктару Юшчанку за падтрымку Беларусi на Захадзе. "Мэта майго прыезду i ў тым, каб падзякаваць вам за ўсё зробленае ў перыяд вашага прэзiдэнцтва. Гэта была шчырая пазiцыя падтрымкi беларускага народа i дзяржавы", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. "У якiх мерапрыемствах нi прымала б удзел украiнская дэлегацыя, на якiм бы ўзроўнi ў Еўропе, ЗША нi iшла размова, я абсалютна дакладна ведаю аб вельмi сур'ёзнай падтрымцы з вашага боку нашай беларускай дзяржавы. Я вельмi ўдзячны за гэта", — дадаў ён. "Сустракаючыся ўчора з цяперашнiм Прэзiдэнтам Украiны Вiктарам Януковiчам, я сказаў аб тым, што Вiктар Юшчанка зрабiў для Беларусi вельмi шмат у заходнiм напрамку i нам вельмi хацелася б, каб гэта палiтыка была прадоўжана. І Вiктар Януковiч абяцаў гэта", — сказаў кiраўнiк беларускай дзяржавы. Ацэньваючы праведзеную ва Украiне выбарчую кампанiю, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "ва Украiне вельмi прыгожа, акуратна i спакойна адбылася змена ўлады". Прэзiдэнт Беларусi лiчыць, што ў гэтым вялiкая заслуга i Вiктара Юшчанкi. Аляксандр Лукашэнка перакананы, што iдэi незалежнасцi i дзяржаўнасцi Украiны, якiя нёс Вiктар Юшчанка, прараслi вельмi глыбока. Вiктар Юшчанка таксама адзначыў, што выбары ва Украiне прайшлi сумленна i дэмакратычна, у краiне навучылiся спакойна перадаваць уладу. Ён таксама адзначыў высокi ўзровень двухбаковых адносiнаў i iх прадукцыйнасць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўчора на сустрэчы ў Кiеве падзякаваў Вiктару Юшчанку за падтрымку Беларусi на Захадзе. "Мэта майго прыезду i ў тым, каб падзякаваць вам за ўсё зробленае ў перыяд вашага прэзiдэнцтва. Гэта была шчырая пазiцыя падтрымкi беларускага народа i дзяржавы", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. "У якiх мерапрыемствах нi прымала б удзел украiнская дэлегацыя, на якiм бы ўзроўнi ў Еўропе, ЗША нi iшла размова, я абсалютна дакладна ведаю аб вельмi сур'ёзнай падтрымцы з вашага боку нашай беларускай дзяржавы. Я вельмi ўдзячны за гэта", — дадаў ён |
|