Савет Еўропы мае намер умацаваць супрацоўнiцтва з Беларуссю. 21.by

Савет Еўропы мае намер умацаваць супрацоўнiцтва з Беларуссю

26.02.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта iшла размова ўчора на сустрэчы ў Кiеве Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi з кiраўнiком Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарскай Канфедэрацыi Мiшэлiн Кальмi-Рэй.

Мiшэлiн Кальмi-Рэй адзначыла, што, узначальваючы Камiтэт мiнiстраў Савета Еўропы, яна паставiла прыярытэтную мэту працаваць над умацаваннем супрацоўнiцтва Савета Еўропы з Беларуссю, паколькi Беларусь з'яўляецца часткай Еўропы.

Гаворачы аб двухбаковых кантактах Беларусi i Швейцарыi, ён звярнуў увагу, што вялiкi патэнцыял у супрацоўнiцтве дзвюх краiн далёка не вычарпаны. "Я не сказаў бы, што ў нас шмат праблем у адносiнах са Швейцарыяй, наадварот, апошнiм часам яны складаюцца нядрэнна. Я гатовы абмеркаваць з вамi ў тым лiку i напрамкi нашага супрацоўнiцтва", — сказаў кiраўнiк беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка, карыстаючыся выпадкам, запрасiў Мiшэлiн Кальмi-Рэй наведаць Мiнск, "каб больш шырока i грунтоўна паразмаўляць аб тых праблемах, якiя трэба будзе Беларусi вырашаць у адносiнах з Еўрапейскiм саюзам". "Калi ў вас будзе магчымасць, буду чакаць у Мiнску i з задавальненнем прадоўжу гэту размову", — сказаў ён, звяртаючыся да субяседнiцы.

У сваю чаргу Мiшэлiн Кальмi-Рэй пагадзiлася, што ў адносiнах дзвюх краiн няма праблем i Беларусь i Швейцарыя ўзаемна могуць зрабiць яшчэ больш.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта iшла размова ўчора на сустрэчы ў Кiеве Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi з кiраўнiком Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарскай Канфедэрацыi Мiшэлiн Кальмi-Рэй.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика