Сельгасарганiзацыям Беларусi на 10 гадоў прадастаўлена растэрмiноўка пагашэння запазычанасцi. 21.by

Сельгасарганiзацыям Беларусi на 10 гадоў прадастаўлена растэрмiноўка пагашэння запазычанасцi

02.03.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сельгасарганiзацыям Беларусi на 10 гадоў прадастаўлена растэрмiноўка пагашэння запазычанасцi, што склалася на 1 студзеня 2010 года. Такое рашэнне змешчана ва ўказе ад 1 сакавiка 2010 года № 92 "Аб некаторых пытаннях сельскагаспадарчых арганiзацый".

Як адзначылi ў прэс-службе, дакумент прыняты ў мэтах стварэння ўмоў для развiцця сельскай гаспадаркi рэспублiкi i прыцягнення iнвестыцый i накiраваны на аздараўленне эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi.

Указам прадастаўляецца змяншэнне сумы фiнансавых абавязацельстваў сельскагаспадарчых арганiзацый, якiя падлягаюць выкананню ў 2010 годзе, на Br1,6 трлн (з Br9,3 трлн да Br7,7 трлн). На 1 лiстапада 2009 года фiнансавыя абавязацельствы гэтых вытворцаў складалi Br19,6 трлн.

Растэрмiноўка пагашэння запазычанасцi будзе прадастаўлена па плацяжах у рэспублiканскi i мясцовыя бюджэты (акрамя мытных плацяжоў, плацяжоў у iнавацыйныя фонды, падатку на дабаўленую вартасць i акцызаў, што спаганяюцца пры ўвозе тавараў з тэрыторый дзяржаў, з якiмi адсутнiчаюць мытнае афармленне i мытны кантроль); па плацяжах у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнпрацы i сацабароны; а таксама за спажытыя энергарэсурсы (газ, электрычную i цеплавую энергiю).

Указам вызначаюцца ўмовы прадастаўлення растэрмiноўкi па гэтых плацяжах, а таксама адтэрмiноўкi на 10 гадоў па сумах эканамiчных санкцый, адмiнiстрацыйных штрафаў i пеняў за парушэннi тэрмiнаў i парадку ўнясення плацяжоў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнпрацы i сацабароны.

У вынiку нагрузка на сельскагаспадарчыя арганiзацыi па названых плацяжах у 2010 годзе знiзiцца на Br480 млрд (з Br541 млрд да Br61 млрд). У 2011—2013 гадах яна таксама будзе знiжана ў сярэднiм на Br11 млрд штогод, а ў 2014—2019 гадах узрасце ў сярэднiм на Br61 млрд штогод.

Паводле ацэнкi Мiнсельгасхарча, рэалiзацыя ўказа дасць магчымасць гаспадаркам, знiзiўшы запазычанасць, значна актыўней ажыццяўляць мерапрыемствы па арганiзацыi вытворчасцi, выконваць абавязацельствы па крэдытах банкаў, а таксама бюджэтных пазыках. Усё гэта дасць магчымасць аздаравiць эканомiку арганiзацый АПК, створыць дадатковыя стымулы для прыцягнення iнвестыцый.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сельгасарганiзацыям Беларусi на 10 гадоў прадастаўлена растэрмiноўка пагашэння запазычанасцi, што склалася на 1 студзеня 2010 года. Такое рашэнне змешчана ва ўказе ад 1 сакавiка 2010 года № 92 "Аб некаторых пытаннях сельскагаспадарчых арганiзацый".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика