Аляксандр Лукашэнка: "Дзяржава не будзе забараняць iгральны бiзнэс, але ўзмоцнiць кантроль за iм". 21.by

Аляксандр Лукашэнка: "Дзяржава не будзе забараняць iгральны бiзнэс, але ўзмоцнiць кантроль за iм"

10.03.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што ў краiне не варта забараняць iгральны бiзнэс, а ўзмацнiць дзяржаўны кантроль за гэтай сферай дзейнасцi. Такое меркаванне ён выказаў на нарадзе, на якой абмяркоўвалася канцэпцыя развiцця iгральнага бiзнэсу ў Беларусi, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пры правiльным падыходзе iгральны бiзнэс можа i павiнен стаць дадатковай крынiцай папаўнення бюджэту за кошт падаткаў, садзейнiчаць стварэнню новых рабочых месцаў, прыцягненню турыстаў i iнвестыцый у нашу краiну, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — На фоне змяненняў у расiйскiм i ўкраiнскiм заканадаўствах у нас ёсць усе шанцы выйсцi на вядучыя пазiцыi ў гэтай тонкай, важнай сферы. Дзейнiчаць тут неабходна вельмi асцярожна, прадумана i дасведчана, з карысцю для краiны".

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што такi спецыфiчны вiд дзейнасцi ў сучасных умовах патрабуе асаблiвай увагi. У свеце iснуюць розныя падыходы да яго арганiзацыi i функцыянавання. У адных краiнах гэты бiзнэс падтрымлiваюць, у iншых — забараняюць, у трэцiх — абмяжоўваюць i кантралююць.

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што, як паказвае вопыт Расii i Украiны, адсутнасць узважанай палiтыкi з боку дзяржавы ў адносiнах да iгральнага бiзнэсу прыводзiць практычна да яго поўнай забароны. А гэта садзейнiчае таму, што высокадаходны бiзнэс iдзе ў цень, становiцца здабычай крымiнальных колаў, прыносячы шкоду грамадству. "З гiсторыi мы пераканалiся, што забароны нiчога, акрамя шкоды, не даюць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Таму забараняць наогул, акрамя выключна шкодных для дзяржавы напрамкаў дзейнасцi, не варта, трэба разумна кантраляваць i пры неабходнасцi змагацца з негатыўнымi з'явамi таго або iншага напрамку дзейнасцi".

"Гэта я гавару для тых, хто заўтра ўзнiме гвалт аб тым, што мы ледзь цi не ўвесь крымiнальны свет СНД збяром у Беларусi", — дадаў Прэзiдэнт. "Усё ў нас будзе нармальна, калi тыя, хто прызначаны кантраляваць i адказваць за гэты вiд дзейнасцi, — дзяржаўныя служачыя, — самi не ўлезуць туды па вушы i тым самым не разваляць гэты вiд дзейнасцi i не крымiналiзуюць яго, — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. — Калi дзяржаўныя служачыя будуць займаць прыстойную пазiцыю, то ўсё будзе нармальна". Кiраўнiк дзяржавы таксама заўважыў, што гэтага "не было нi ў Расii, нi ва Украiне", дзе розныя групоўкi падзялiлi гэты вiд дзейнасцi.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што амаль паўгода таму даў даручэнне ўраду сумесна з iншымi зацiкаўленымi ведамствамi распрацаваць напрамкi развiцця iгральнага бiзнэсу ў Беларусi, прычым з улiкам як эканамiчных, так i сацыяльных фактараў. Вынiкам гэтай работы стала Канцэпцыя развiцця iгральнага бiзнэсу ў краiне. На думку ўрада, яна прадугледжвае ўзмацненне дзяржаўнага кантролю, выключае магчымасць удзелу ў гэтай сферы крымiнальных структур. Акрамя таго, дасць магчымасць iстотна павялiчыць падатковыя паступленнi ў бюджэт, а таксама абаронiць народ ад пападання ў iгральную залежнасць ад "аднарукiх бандытаў".

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што ў ходзе абмеркавання трэба будзе высветлiць, наколькi ўнесеная канцэпцыя адпавядае такiм намерам.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што неабходна прыняць максiмальна ўзважанае рашэнне, каб дзейнасць у гэтай сферы была камфортнай як для камерцыйных структур, так i для дзяржавы i пры гэтым не стварала негатыўных сацыяльных наступстваў для грамадзян.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што ў краiне не варта забараняць iгральны бiзнэс, а ўзмацнiць дзяржаўны кантроль за гэтай сферай дзейнасцi. Такое меркаванне ён выказаў на нарадзе, на якой абмяркоўвалася канцэпцыя развiцця iгральнага бiзнэсу ў Беларусi, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика