Аляксандр ЛУКАШЭНКА: Функцыянаванне Мытнага саюза павiнна поўнасцю адпавядаць iнтарэсам Беларусi. 21.by

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: Функцыянаванне Мытнага саюза павiнна поўнасцю адпавядаць iнтарэсам Беларусi

12.03.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявiў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, знаёмячыся з дакладам аб першых месяцах дзеяння адзiнага мытнага тарыфу i вынiках пасяджэння Камiсii Мытнага саюза (КМС) 26 лютага.

Даклад Прэзiдэнту прадставiў сустаршыня КМС ад беларускага боку, вiцэ-прэм'ер рэспублiкi Андрэй Кабякоў. У рабочай сустрэчы таксама прымаў удзел намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Леанiд Анфiмаў. "Мяне цiкавiць, увогуле, адно галоўнае пытанне: наколькi гэты саюз i тыя прапановы i прапрацоўкi, якiя былi зроблены ў ходзе вашых перагавораў у Маскве, адпавядаюць iнтарэсам Беларусi, нашага народа?" — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт пацiкавiўся механiзмам размеркавання сум увазных мытных пошлiн па бюджэтах трох краiн. "Натуральна, гэта невымерныя каэфiцыенты (Расiя iмпартуе тавараў у дзясяткi разоў больш, чым мы i Казахстан), але тым не менш будаваць палiтыку трэба так, каб мы нi ў чым не страцiлi. Якая тут метадалогiя падлiку? Цi прыйшлi вы да адзiнай думкi?" — спытаў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў: "Мы будуем мытны саюз. Але трэба разумець, што ён будзе асуджаны на правал, калi мы ўжо на гэтым этапе пачнём уносiць нейкiя папраўкi, выключэннi, якiя супярэчаць гэтым працэсам, прыдумваць нейкую асаблiвую мадэль... Калi мы ствараем мытны саюз, то павiнны кiравацца яго класiчным разуменнем, класiчнымi прынцыпамi, якiя агульнавядомы. Менавiта на такi саюз мы згаджалiся з самага пачатку".

"Калi там пачнуць рабiць агаворкi i не прапускаць нафту, нафтапрадукты, газ, цукар, малако, алей, мяса, пшанiцу i гэтак далей — такi мытны саюз, напэўна, нi Расii, нi Казахстану, нi Беларусi не патрэбны. Таму хацелася б дакладна бачыць нашы iнтарэсы i нашы пазiцыi, — сказаў беларускi лiдар. — Я проста вас як кiраўнiка беларускай дэлегацыi ў КМС папярэджваю: мы нi ў якiм выпадку не павiнны нi падмануць нашых партнёраў, нi паступiцца сваiмi iнтарэсамi. Мы павiнны вызначыцца менавiта цяпер — таму што потым, калi гэты працэс стане незваротным, ужо будзе позна змагацца за ўласныя iнтарэсы".

Прэзiдэнт дадаў, што трэба рабiць усё сумленна i прыстойна. "Мы не настолькi багатыя, каб ахвяраваць нейкiмi iнтарэсамi. Мы не Казахстан i тым больш не Расiя — у iх ёсць чым ахвяраваць, у iх дастаткова шмат запасаў вуглевадароднай сыравiны", — адзначыў ён.

Інфармуючы кiраўнiка дзяржавы, вiцэ-прэм'ер Андрэй Кабякоў нагадаў, што з 1 студзеня 2010 года ўступiў у дзеянне адзiны мытны тарыф. У асноўным гэты працэс прайшоў нармальна, паколькi i да яго ўвядзення Беларусь мела дастатковую ступень унiфiкацыi тарыфаў з краiнамi —партнёрамi па МС. Работа тут арганiзавана, i вялiкiх праблем не ўзнiкае, адзначыў Андрэй Кабякоў.

У час рабочай сустрэчы асаблiвую ўвагу кiраўнiк дзяржавы надаў пытанню ўвазных мытных пошлiн на легкавыя аўтамабiлi для фiзiчных асобаў. Андрэй Кабякоў паведамiў, што перагаворы па пагадненні аб рэгуляваннi ўвозу фiзiчнымi асобамi тавараў на тэрыторыю МС плануецца пачаць у блiжэйшы час. Яны павiнны быць завершаны да 1 лiпеня. Калi ж гэта не атрымаецца, будзе дзейнiчаць нацыянальнае заканадаўства i прававога вакууму не будзе, падкрэслiў намеснiк прэм'ер-мiнiстра.

Тое ж самае датычыцца i свабодных эканамiчных зонаў. Беларускi бок зыходзiць з таго, што той сямiгадовы параметр, якi быў гарантаваны указам Прэзiдэнта аб нязменнасцi умоў для iнвестараў у СЭЗ, будзе захаваны як мiнiмум на гэты перыяд.

Вiцэ-прэм'ер таксама даў справаздачу аб рабоце па падрыхтоўцы Кодэкса Мытнага саюза да ратыфiкацыi трыма парламентамi. У ходзе гэтай работы дэпутаты, бiзнэс-супольнасць, зацiкаўленыя грамадзяне ўнеслi каля 150 прапаноў да Кодэкса, падпiсанага 27 лiстапада. Усе яны дэталёва разгледжаны. З 25 прапаноў, якiя паступiлi ад беларускага боку, 24 улiчаны.

Найбольшую дыскусiю пры падрыхтоўцы канчатковай рэдакцыi Мытнага кодэкса выклiкала фармулёўка артыкула аб тым, як будзе фармiравацца адзiная мытная тэрыторыя. Пазiцыя Беларусi i Казахстана заключалася ў тым, што яна павiнна быць цэласнай тэрыторыяй, якая ахоплiвае прастору трох дзяржаў. Расiйскiя ж партнёры з самага пачатку настойвалi на тым, што адзiная мытная тэрыторыя павiнна ўяўляць сабой сукупнасць трох мытных тэрыторый. Канчатковую рэдакцыю артыкула было вырашана зацвердзiць у варыянце, за якi выступала Беларусь. Урад Беларусi лiчыць, што ў блiжэйшы час павiнны быць урэгуляваны пытаннi, звязаныя з вывазнымi мытнымi пошлiнамi, паколькi пры такiм фармiраваннi адзiнай мытнай тэрыторыi iх прымяненне ва ўзаемным гандлi немагчыма. Таксама павiнны быць урэгуляваны пытаннi, звязаныя з працэсам уступлення ў СГА.

У час даклада былi разгледжаны i iншыя тэмы, у прыватнасцi падрыхтоўка да правядзення ў Брэсце 16 сакавiка Саюзнага Саўмiна, праблемы двухбаковага супрацоўнiцтва Беларусi i Расii, развiццё беларускага экспартнага патэнцыялу. Па ўсiх тэмах ураду дадзены канкрэтныя даручэннi Прэзiдэнта.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, знаёмячыся з дакладам аб першых месяцах дзеяння адзiнага мытнага тарыфу i вынiках пасяджэння Камiсii Мытнага саюза (КМС) 26 лютага. Даклад Прэзiдэнту прадставiў сустаршыня КМС ад беларускага боку, вiцэ-прэм'ер рэспублiкi Андрэй Кабякоў. У рабочай сустрэчы таксама прымаў удзел намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Леанiд Анфiмаў. "Мяне цiкавiць, увогуле, адно галоўнае пытанне: наколькi гэты саюз i тыя прапановы i прапрацоўкi, якiя былi зроблены ў ходзе вашых перагавораў у Маскве, адпавядаюць iнтарэсам Беларусi, нашага народа?" — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт пацiкавiўся механiзмам размеркавання сум увазных мытных пошлiн па бюджэтах трох краiн. "Натуральна, гэта невымерныя каэфiцыенты (Расiя iмпартуе тавараў у дзясяткi разоў больш, чым мы i Казахстан), але тым не менш будаваць палiтыку трэба так, каб мы нi ў чым не страцiлi. Якая тут метадалогiя падлiку? Цi прыйшлi вы да адзiнай думкi?" — спытаў кiраўнiк дзяржавы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика