Паважаныя суайчыннiкi!
13.03.2010
—
Новости Политики
|
Сардэчна вiншую вас з Днём Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь. Значэнне гэтай даты блiзкае i зразумелае любому грамадзянiну. Менавiта прыняцце i далейшае ўдасканальванне Асноўнага Закона шмат у чым вызначыла сучаснае развiццё Беларусi як моцнай сацыяльнай прававой дзяржавы. Канстытуцыя — найважнейшы сiмвал i атрыбут суверэнiтэту нашай краiны. Яна заклала аснову для ўмацавання дэмакратычных устояў грамадства, захавання духоўных каштоўнасцяў нацыi, забеспячэння дабрабыту кожнага чалавека i кожнай сям'i. З'яўляючыся трывалым падмуркам дзяржаўнага ладу Рэспублiкi Беларусь, Асноўны Закон гарантуе надзейную абарону правоў i свабод грамадзян, садзейнiчае паслядоўнаму правядзенню сацыяльна-эканамiчнай палiтыкi, накiраванай на значнае павышэнне якасцi жыцця людзей. Мы па праве ганарымся сваёй Канстытуцыяй, якая ўвабрала ў сябе лепшыя традыцыi i дасягненнi нацыянальнага заканадаўства i адпавядае самым высокiм мiжнародным стандартам. Перакананы, што няўхiльнае захаванне канстытуцыйных прынцыпаў стане залогам паспяховай рэалiзацыi эканамiчнага, культурнага i духоўнага патэнцыялу беларускага народа. Шчыра жадаю вам, дарагiя сябры, мiру, шчасця, здароўя, здзяйснення ўсiх вашых задум, натхнення на далейшыя працоўныя дасягненнi на карысць роднай Айчыны. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сардэчна вiншую вас з Днём Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь. Значэнне гэтай даты блiзкае i зразумелае любому грамадзянiну. Менавiта прыняцце i далейшае ўдасканальванне Асноўнага Закона шмат у чым вызначыла сучаснае развiццё Беларусi як моцнай сацыяльнай прававой дзяржавы. Канстытуцыя — найважнейшы сiмвал i атрыбут суверэнiтэту нашай краiны. Яна заклала аснову для ўмацавання дэмакратычных устояў грамадства, захавання духоўных каштоўнасцяў нацыi, забеспячэння дабрабыту кожнага чалавека i кожнай сям'i. |
|