У Беларусi створаны i дзейсна працуе механiзм узаемадзеяння дзяржаўных органаў i канфесiй
13.03.2010
—
Новости Политики
|
Аб гэтым заявiў намеснiк прэм'ер-мiнiстра Беларусi Уладзiмiр Патупчык на праведзенай 11 сакавiка сустрэчы з кiраўнiкамi рэспублiканскiх рэлiгiйных аб'яднанняў, паведамiлi БЕЛТА ў Апараце Упаўнаважанага па справах рэлiгiй i нацыянальнасцяў. У сустрэчы прынялi ўдзел архiепiскап Навагрудскi i Лiдскi Гурый, Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскай архiепархii Рымска-каталiцкай царквы ў Рэспублiцы Беларусь архiепiскап Тадэвуш Кандрусевiч, а таксама кiраўнiкi i прадстаўнiкi рэлiгiйных аб'яднанняў iудзейскай, мусульманскай, стараверскай i пратэстанцкiх канфесiй i рэлiгiйных напрамкаў. Разам з тым Уладзiмiр Патупчык звярнуў увагу рэлiгiйных арганiзацый на неабходнасць строгага выканання ў iх дзейнасцi патрабаванняў дзеючага заканадаўства, важную ролю рэлiгiйных кiраўнiкоў у выхаваннi прававой культуры грамадзян. Таксама намеснiк прэм'ер-мiнiстра падкрэслiў важнасць правiльных i квалiфiкаваных дзеянняў мясцовых органаў улады ў пытаннях супрацоўнiцтва з канфесiямi, выкарыстаннi iх патэнцыялу ў вырашэннi сацыяльных i выхаваўчых задач. Былi таксама разгледжаны актуальныя пытаннi дзейнасцi рэлiгiйных арганiзацый, адзначана высокая эфектыўнасць сумесных намаганняў канфесiй у пытаннях духоўна-маральнага выхавання асобы i грамадства, вырашэннi значных сацыяльных праблем. Высока ацэнена роля Кансультатыўнага мiжканфесiянальнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлiгiй i нацыянальнасцяў, Грамадскага савета па маральнасцi як значных грамадскiх iнiцыятыў у справе захавання мiру i ўмацавання духоўных традыцый у Беларусi. Кiраўнiкi рэлiгiйных арганiзацый выказалi ўдзячнасць за арганiзацыю гэтай сустрэчы i адзначылi карысць правядзення такiх мерапрыемстваў для развiцця канструктыўных узаемаадносiнаў органаў улады i рэлiгiйных арганiзацый, пашырэння дзяржаўна-канфесiянальнага дыялога. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў намеснiк прэм'ер-мiнiстра Беларусi Уладзiмiр Патупчык на праведзенай 11 сакавiка сустрэчы з кiраўнiкамi рэспублiканскiх рэлiгiйных аб'яднанняў, паведамiлi БЕЛТА ў Апараце Упаўнаважанага па справах рэлiгiй i нацыянальнасцяў. |
|