Жыллё нядаўна ўведзена, а там ужо... немагчыма пражываць
13.03.2010
—
Новости Политики
|
З пяцi раёнаў паступiлi скаргi на якасць будаўнiчых работ падчас "прамой лiнii" старшынi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Беларусi Зянона Ломаця з жыхарамi Гродзенскай вобласцi. Ён запэўнiў, што кожную заяву правераць i, калi факты пацвердзяцца, будуць прыняты самыя строгiя меры да вiнаватых. — У аграгарадку ў Бераставiцкiм раёне нядаўна ўвялi жыллё, а там ужо немагчыма пражываць, — абураны Зянон Ломаць. — Тэлефанавалi па пытаннi якасцi будаўнiцтва жылля таксама з Лiды, Іўя, Зэльвы, Свiслачы. Забудоўшчыкi сёння плацяць вялiзныя грошы, бяруць крэдыты пад высокiя працэнты. Добра яшчэ, калi крэдыты льготныя. А калi звычайныя, камерцыйныя? Гэта вельмi сур'ёзная тэма, мы разбяромся. Прычым, акрамя якасцi, будзем глядзець i па прыпiсках. Прывяду адзiн прыклад. У Мiнску нашы работнiкi занялiся адным кааператывам i кошт жылля быў зменшаны на 13 працэнтаў, па 240 тысяч рублёў "знялi" з квадратнага метра. Старшыня Камiтэта дзяржкантролю паабяцаў разабрацца i з сiтуацыяй, якая хвалюе шэраг сем'яў на тэрыторыi Тарноўскага сельсавета Лiдскага раёна: — Каля дваццацi гадоў людзi пражываюць у дамах. Засялялiся — былi па сутнасцi адны каробкi. Дабудоўвалi, абжывалi. Цяпер хочуць жыллё прыватызаваць, але не могуць, бо па вiне кiраўнiцтва гаспадаркi, на чыiм балансе знаходзiлiся гэтыя дамы, на iх няма дакументаў. Дык што, усе клопаты, у тым лiку i фiнансавыя расходы на распрацоўку неабходнай дакументацыi на жыллё павiнны класцiся на гэтых людзей? Так быць не павiнна, лiчыць Зянон Ломаць. А канкрэтны шлях вырашэння праблемы будзе вызначаны ў самы блiжэйшы час. Увогуле за тры гадзiны па "прамой лiнi" са старшынёй Камiтэта дзяржкантролю пагутарылi 50 чалавек. Яму спадабалася, што "не было злых зваротаў, людзi тэлефанавалi па набалелых пытаннях". Напрыклад, фермер з Навагрудскага раёна яшчэ ў 2008 годзе здаў на крухмальны завод 120 тон бульбы, аднак дагэтуль з iм у поўным аб'ёме не разлiчылiся, доўг складае больш за 18 мiльёнаў рублёў. А хутка сяўба i вялiкiя расходы... З гэтай сiтуацыяй даручана разабрацца абласному ўпраўленню сельскай гаспадаркi i харчавання. — Дэталёва разбяромся з кожным зваротам, — сказаў Зянон Ломаць. — Атрымаюць адказы не толькi тыя людзi, з якiмi я гутарыў асабiста, але i яшчэ 88 чалавек, якiя патэлефанавалi на "прамую лiнiю", а таксама аўтары пiсьмовых зваротаў. Не будуць разглядацца толькi пытаннi, звязаныя з рашэннямi судоў, бо гэта не ўваходзiць у нашу кампетэнцыю. Пры гэтым частка зваротаў на "прамую лiнiю" будзе разгледжана ў мiнiстэрствах i ведамствах, а некаторыя будуць неўзабаве прааналiзаваныя Камiтэтам дзяржкантролю, у прыватнасцi, па выкананнi праграмы па развiццi iнфраструктуры Аўгустоўскага канала. Пасля завяршэння "прамой лiнii" Зянон Ломаць наведаў некалькi прадпрыемстваў, дзе цiкавiўся пытаннямi iмпартазамяшчэння i замацавання на рынках айчыннай прадукцыi. Гэтыя пытаннi старшыня Камiтэта дзяржаўнага кантролю лiчыць першачарговымi: — Мы завозiм у краiну тое, што можам вырабляць самi. I часта завозiм тое, што самi вырабляем. Напрыклад, маюцца факты ўвозу з-за мяжы сродкаў аховы раслiн, хоць сёння мы ў стане амаль цалкам забяспечыць пестыцыдамi патрэбы краiны. Гэта датычыцца i кансервантаў, што выкарыстоўваюцца пры нарыхтоўцы кармоў. Некаторыя фiрмы так "раскруцiлiся" па iмпарце... Хоць кансерванты, якiя вырабляюцца нашымi прадпрыемствамi, у два, тры, а то i ў пяць разоў таннейшыя за тыя, што завозяцца. Хто гэта не зразумее — будзе адказваць, як кажуць, па поўнай праграме, парадак будзе наведзены. Зянон Ломаць лiчыць таксама ненармальнай сiтуацыю, калi на прылаўках нашых крамаў не бачыш у поўным асартыменце айчыннай прадукцыi. I не толькi таму, што на прадпрыемствах, дзе яна вырабляецца, працуем i атрымлiваем зарплату мы, нашы сваякi i знаёмыя: — Некаторыя кiдаюцца на прыгожую ўпакоўку, нягледзячы на цану i вагу. Таму глядзiце, колькi там гэтай прадукцыi. У нас, згодна са стандартамi, запаўняльнасць павiнна быць не меншай за 70 працэнтаў, а ў iмпартнай упакоўцы, здараецца, бывае i 20 працэнтаў. А цана? Сачыце i за якасцю. Я магу гарантаваць, што амаль на сто працэнтаў сёння наша айчынная прадукцыя якасная, бо патрабаваннi да якасцi прадуктаў харчавання вельмi строга кантралююцца i службай Дзяржстандарта, i нашым камiтэтам. Тады як у некаторых краiнах дзейнiчаюць не стандарты, а тэхнiчныя ўмовы, якiя вызначаюцца непасрэдна вытворцам. I колькi чаго ўкласцi ў тыя ж пельменi цi сокi — вырашае вытворца i, па сутнасцi, няма належнага кантролю. Таму купляйце беларускае! Барыс ПРАКОПЧЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пяцi раёнаў паступiлi скаргi на якасць будаўнiчых работ падчас "прамой лiнii" старшынi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Беларусi Зянона Ломаця з жыхарамi Гродзенскай вобласцi. Ён запэўнiў, што кожную заяву правераць i, калi факты пацвердзяцца, будуць прыняты самыя строгiя меры да вiнаватых. |
|