Фотакарэспандэнта «Нашай нівы» Юлію Дарашкевіч будуць судзіць 24 сакавіка
16.03.2010
—
Новости Политики
|
Фотакарэспандэнт «Нашай нівы» Юлія Дарашкевіч азнаёмілася з двума пратаколамі, складзенымі на яе пасля асвятлення акцыі салідарнасці з палітвязнямі 16 лютага. Журналістку абвінавачваюць у наўмысным нанясенні пашкоджанняў супрацоўніку міліцыі і «ўпіранні нагамі ў тратуарную плітку».
Суд над журналісткай адбудзецца 24 сакавіка. За дзень да Дня Волі. На Юлію Дарашкевіч склалі два пратаколы. У адным фотакарэспандэнта абвінавачваюць у тым, што яна «нанесла цялесныя пашкоджанні грамадзяніну Восіпаву В.В.» – супрацоўніку міліцыі, які прысутнічаў на акцыі ў цывільным. У другім пратаколе напісана, што Дарашкевіч «упіралася нагамі ў тратуарную плітку, вырывалася, чым аказвала супраціўленне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|