Магілёў: Кандыдаты будуць мець тры хвіліны для выступу па радыё. 21.by

Магілёў: Кандыдаты будуць мець тры хвіліны для выступу па радыё

23.03.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэта стала вядома падчас пасяджэння абласной выбарчай камісіі.“Пасля непрацяглых абмеркаванняў, - гаворыць назіральнік ад ГА “БНФ Адраджэнне” і праваабаронца Барыс Бухель, - камісія вырашыла даць кожнаму кандыдату ў дэпутаты па тры хвіліны радыёэфірнага часа. Іх рашэнне тлумачылася тым, што ў Магілёве ў сярэднім 2,5 чалавекі на месца”.

“У законе пазначана, што кожнаму прэтэндэнту аднаразова прадастаўляецца радыёэфірны час. Але тры хвіліны для выступу вельмі мала. За гэты час амаль нічога не скажаш. Гэта можна назваць фікцыяй”, - гаворыць праваабаронца.

Акрамя гэта Барыс Бухель адзначае, што камісія прыняла рашэнне не друкаваць праграмы кандыдатаў у дэпутаты ў мясцовай прэсе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта стала вядома падчас пасяджэння абласной выбарчай камісіі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика