Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Бразіліі дала магчымасць вызначыць узаемавыгадныя напрамкі супрацоўніцтва
24.03.2010
—
Новости Политики
|
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 сакавіка на сустрэчы з Прэзідэнтам Бразіліі Луісам Інасіу Лула да Сілвам. Перш за ўсё, гэта сферы, якія садзейнічаюць развіццю буйной сельскагаспадарчай вытворчасці, напрыклад, пастаўкі тэхнікі з усім спадарожным абсталяваннем. Акрамя таго, бразільскі бок цікавіць стварэнне зборачных вытворчасцяў: гэта могуць быць трактары і сельскагаспадарчае абсталяванне. Сур'ёзная цікавасць праяўлена да магчымасці паставак велікагрузнай кар'ернай тэхнікі, самазвалаў БелАЗ. Значныя перспектывы адкрываюцца і ў сферы хімічнай прамысловасці. Беларусь пастаўляе ў Бразілію ў вялікай колькасці шыны, у перспектыве плануецца нарасціць аб'ём гэтых паставак. Бразілія як краіна з развітой сельскай гаспадаркай зацікаўлена ў далейшых пастаўках калійных соляў з Беларусі. Наша краіна ўжо мае трэць бразільскага рынку па пастаўках калійных угнаенняў, і гэта супрацоўніцтва будзе працягнута. Кіраўнікі дзяржаў таксама дамовіліся, што будзе створана двухбаковая гандлёва-эканамічная камісія, якая сваю першую сесію правядзе ў Мінску. Прэзідэнт Бразіліі вітаў заяву Аляксандра Лукашэнкі аб намеры адкрыць беларускае пасольства ў Бразіліа. Бразілія, кіруючыся прынцыпам узаемнасці, таксама адкрые пасольства ў Мінску. Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў удзел Беларусі ў ІІІ форуме "Альянс цывілізацый", які пройдзе ў Рыа-дэ-Жанейра ў маі і ўпершыню арганізуецца за межамі Еўрапейска-Міжземнаморскага рэгіёна. Па выніках сустрэчы прэзідэнты прынялі сумесную дэкларацыю. Ніжэй змяшчаецца тэкст дакумента."Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія Луіс Інасіу Лула да Сілва 22 сакавіка 2010 года ў г. Рыо-дэ-Жанейра правялі гістарычную сустрэчу ў ходзе першага візіту ў Бразілію кіраўніка Рэспублікі Беларусь. Кіраўнікі дзяржаў пагадзіліся з тым, што Беларусь і Бразілія маюць агульныя погляды адносна такіх каштоўнасцяў, як паважанне міжнароднага права, умацаванне дэмакратыі, абарона правоў чалавека, барацьба за мір і міжнародная бяспека. Афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі сведчыць аб узаемнай гатоўнасці паглыбляць палітычны дыялог паміж дзвюма дзяржавамі на вышэйшым узроўні і садзейнічаць актывізацыі двухбаковых адносінаў у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і адукацыйнай сферах. У сувязі з гэтым Прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва вітаў заяву Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі аб намеры Беларусі адкрыць у бліжэйшы час Пасольства ў г. Бразіліа. Бразілія, кіруючыся прынцыпам узаемнасці, таксама адкрые Пасольства ў г. Мінску. Падкрэсліваючы важнасць стварэння шырокай дагаворна-прававой базы двухбаковых адносінаў, кіраўнікі дзяржаў дамовіліся пачаць перагаворы для больш хуткага падпісання міжнародных дагавораў аб супрацоўніцтве ў сферах гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, сельскай гаспадаркі, інвестыцый, навукі і тэхналогій, культуры, адукацыі, спорту і турызму. Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаў дамовіліся стварыць у бліжэйшы час двухбаковую камісію па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву. Прэзідэнты дамовіліся адносна неабходнасці пашырэння і дыверсіфікацыі двухбаковага гандлю і інвестыцый, развіцця прамысловай кааперацыі, а таксама дамовіліся актывізаваць узаемны абмен візітамі дэлегацый дзелавых колаў. У сувязі з гэтым яны віталі стварэнне зборачнай вытворчасці беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі ў штаце Гаяс. Прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва падкрэсліў цікавасць бразільскага боку да нарошчвання і дыверсіфікацыі экспартных паставак прадуктаў харчавання ў Беларусь, уключаючы сою і мяса, і павелічэння аб'ёмаў гандлю ўгнаеннямі. Кіраўнікі дзяржаў адзначылі важнасць развіцця сувязяў паміж штатамі Бразіліі і абласцямі Беларусі і ў гэтым кантэксце падкрэслілі значэнне візіту ўрада штата Гаяс у Беларусь 18—20 лютага 2010 года, а таксама візіт беларускай дэлегацыі, якую ўзначальваў першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сямашка, у штат Гаяс 18—19 сакавіка 2010 года. Дэлегацыя Рэспублікі Беларусь правяла сустрэчы з губернатарам Алсідэсам Радрыгесам Філью, дзелавымі коламі, наведала шэраг прадпрыемстваў па вытворчасці цукру і этанолу, а таксама соі і біядызельнага паліва. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва пацвердзілі цікавасць сваіх дзяржаў да супрацоўніцтва ў мэтах умацавання энергетычнай бяспекі, выкарыстання альтэрнатыўных і аднаўляльных крыніц энергіі. Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся развіваць двухбаковае супрацоўніцтва ў сферы вытворчасці біяпаліва, маючы на ўвазе перадавы бразільскі вопыт у выпуску і выкарыстанні этанолу і біядызельнага паліва. Кіраўнікі дзяржаў вітаюць дыскусію ў рамках Арганізацыі Аб'яднаных Нацый аб забеспячэнні доступу краін, якія сталі на шлях развіцця, і краін з пераходнай эканомікай да перадавых тэхналогій у сферы альтэрнатыўных і аднаўляльных крыніц энергіі. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва сышліся ў поглядах адносна неабходнасці рэформы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый з мэтай умацавання шматбаковых міжнародных адносінаў, забеспячэння стабільнасці, глабальнай і рэгіянальнай бяспекі. Прэзідэнты адзначылі важнасць пашырэння Савета Бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый за кошт уступлення новых членаў у мэтах узмацнення прадстаўнічасці, празрыстасці і эфектыўнасці Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва падзякаваў Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку за падтрымку Беларуссю кандыдатуры Бразіліі на месца пастаяннага члена Савета Бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Кіраўнікі дзяржаў выказалі падтрымку пашырэнню ў рамках Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ініцыятывы аб распрацоўцы глабальнага плана дзеянняў па барацьбе з гандлем людзьмі на аснове юрыдычных рамак пратакола аб гандлі людзьмі, які з'яўляецца дапаўненнем да Палермскай канвенцыі аб міжнароднай арганізаванай злачыннасці. Кіраўнікі дзяржаў пацвердзілі свае абавязацельствы адносна раззбраення і нераспаўсюджвання і абавязуюцца паглыбляць двухбаковы дыялог, які датычыцца гэтай тэматыкі, таксама ў ходзе рэгулярных шматбаковых форумаў. Прэзідэнты пацвердзілі сваю падтрымку ініцыятыве "Альянс Цывілізацый" і віталі правядзенне ІІІ Форуму Альянсу ў Рыо-дэ-Жанейра ў маі 2010 года, які ўпершыню арганізуецца за межамі Еўрапейска-Міжземнаморскага рэгіёна. У гэтым кантэксце яны пацвердзілі таксама сваю падтрымку прапаноў Высокага Прадстаўніка Генеральнага Сакратара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый для Альянсу Цывілізацый, якія змяшчаюцца ў другім Плане Дзеянняў Альянсу Цывілізацый, што прадугледжвае прыярытэт кансалідацыі глабальнага распаўсюджвання ініцыятывы і яе ўніверсальнай перспектывы ў плане рэгіянальнай раўнавагі адносна Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі і Азіі. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў удзел Рэспублікі Беларусь у Форуме. Прэзідэнты выказалі таксама падтрымку правядзенню тэматычных слуханняў па міжрэлігійнаму, міжкультурнаму і міжцывілізацыйнаму ўзаемаразуменню на Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Кіраўнікі дзяржаў прыйшлі да згоды ў тым, што глабальнае пацяпленне і змяненне клімату — вельмі сур'ёзныя пытанні сучаснага міжнароднага парадку дня і павінны быць аб'ектамі пастаяннай прыярытэтнай увагі, асабліва ў рамках Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Таксама яны сышліся на думцы адносна неабходнасці шырокага супрацоўніцтва, вызначанага Кіёцкім пратаколам і заснаванага на прынцыпе агульнай адказнасці ў глабальным маштабе, нягледзячы на розніцу паміж дзяржавамі. Прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва выказаў падтрымку больш хуткаму ўступленню ў сілу папраўкі да Дадатку В да Кіёцкага пратакола, што прадугледжвае ўдзел Рэспублікі Беларусь у гэтым інструменце. Прэзідэнты дамовіліся супрацоўнічаць у мэтах дасягнення поспеху 16-й Канферэнцыі бакоў Кіёцкага пратакола, якая адбудзецца ў Мексіцы ў снежні 2010 года. Прэзідэнты віталі ўсе намаганні, накіраваныя на больш хуткае пераадоленне міжнароднага фінансава-эканамічнага крызісу і адзначылі важнасць кансалідацыі Групы-20 як ключавога форуму міжнароднага фінансава-эканамічнага супрацоўніцтва ў гэтых мэтах. Адначасова яны пацвердзілі сваю падтрымку шматбаковай сістэме гандлю. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія Луіс Інасіу Лула да Сілва выказалі задавальненне вынікамі, дасягнутымі падчас візіту, пацвердзілі намер прадаўжаць двухбаковы дыялог і актывізаваць адносіны паміж Беларуссю і Бразіліяй у розных сферах з мэтай далейшага збліжэння народаў дзвюх дзяржаў". Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 сакавіка на сустрэчы з Прэзідэнтам Бразіліі Луісам Інасіу Лула да Сілвам. Перш за ўсё, гэта сферы, якія садзейнічаюць развіццю буйной сельскагаспадарчай вытворчасці, напрыклад, пастаўкі тэхнікі з усім спадарожным абсталяваннем. Акрамя таго, бразільскі бок цікавіць стварэнне зборачных вытворчасцяў: гэта могуць быць трактары і сельскагаспадарчае абсталяванне. Сур'ёзная цікавасць праяўлена да магчымасці паставак велікагрузнай кар'ернай тэхнікі, самазвалаў БелАЗ. Значныя перспектывы адкрываюцца і ў сферы хімічнай прамысловасці. Беларусь пастаўляе ў Бразілію ў вялікай колькасці шыны, у перспектыве плануецца нарасціць аб'ём гэтых паставак. Бразілія як краіна з развітой сельскай гаспадаркай зацікаўлена ў далейшых пастаўках калійных соляў з Беларусі. Наша краіна ўжо мае трэць бразільскага рынку па пастаўках калійных угнаенняў, і гэта супрацоўніцтва будзе працягнута. Кіраўнікі дзяржаў таксама дамовіліся, што будзе створана двухбаковая гандлёва-эканамічная камісія, якая сваю першую сесію правядзе ў Мінску
|
|