Наталля Пяткевіч раскрытыкавала неразваротлівасць і няўзгодненасць у рабоце спартыўных чыноўнікаў і нацыянальных федэрацый. 21.by

Наталля Пяткевіч раскрытыкавала неразваротлівасць і няўзгодненасць у рабоце спартыўных чыноўнікаў і нацыянальных федэрацый

25.03.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алімпійскі чэмпіён Ванкувера Аляксей Грышын будзе атрымліваць імянную прэзідэнцкую стыпендыю ў памеры 200 базавых велічыняў, што складае 16 мільёнаў 200 тысяч рублёў. Пра гэта паведамілі ўчора на сумеснай калегіі Міністэрства спорту і турызму і НАК, дзе падводзіліся вынікі выступлення зборнай Беларусі на зімовых Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы. Фрыстайліст будзе атрымліваць імянную стыпендыю з 25 лютага 2010 года па 24 лютага 2014 года. Такая ж стыпендыя прызначана і галоўнаму трэнеру каманды Мікалаю Казеку. Стыпендыі ў памеры ад 100 да 150 базавых велічыняў атрымаюць таксама фрыстайлістка Асоль Слівец (за чацвёртае месца на Алімпіядзе), трэнер каманды Васіль Вараб'ёў, біятланісты Дар'я Домрачава і Сяргей Новікаў, а таксама трэнеры зборнай Аляксандр Папоў, Адрыян Цыбульскі і Юрый Альберс.

Нягледзячы на тое, што зімовыя Алімпійскія гульні ў Ванкуверы сталі самымі паспяховымі ў суверэннай гісторыі Беларусі, і ўпершыню беларус стаў зімовым алімпійскім чэмпіёнам, відавочным стаў шэраг праблем. Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Пяткевіч папрасіла прысутных засяродзіцца менавіта на праблемах, прааналізаваць вынікі і правесці працу над памылкамі. У прыватнасці, яна падкрэсліла, што ва ўсіх астатніх відах спорту, акрамя біятлона і фрыстайла, спартсмены не выканалі планавых заданняў. Яна раскрытыкавала неразваротлівасць і няўзгодненасць у рабоце спартыўных чыноўнікаў і нацыянальных федэрацый. Наталля Пяткевіч выказала недаўменне, што ўсе ківаюць адзін на аднаго і нельга вызначыць, хто ж нясе адказнасць за пралікі.

Шмат нараканняў выклікалі канькабежны спорт і лыжныя гонкі. "Галоўны трэнер зборнай па канькабежным спорце Ігар Пагарэлаў проста "затузаў" Святлану Радкевіч пагрозамі замены на Анжаліку Кацюгу, у камандзе па лыжных гонках проста агіднае псіхалагічнае становішча. Галоўны трэнер каманды толькі ў лістападзе выслаў на Міністэрства спорту і турызму больш за 40 факсаў аб змене праграмы збораў. На Алімпіядзе Леанід Карніенка пераблытаў павароты трасы і не туды звярнуў, хоць мог прыйсці першым ці другім і прэтэндаваць на фінал", — прывёў прыклады намеснік міністра спорту і турызму Дзмітрый Шычко. У той жа час ён нагадаў, як выдатная арганізацыйная праца ў камандзе па фрыстайле дазволіла Асоль Слівец вярнуцца пасля нараджэння дзіцяці ў спорт і заняць чацвёртае месца ў фінале, а Ала Цупер з траўмай (зламанай лапаткай) да апошняга вяла барацьбу. Выступленне лыжніка Сяргея Далідовіча выклікала таксама бурнае абмеркаванне. У прыватнасці, дзяржтрэнер Мікалай Манкевіч выказаў незадаволенасць, што спартсмен самастойна выбіраў праграму збораў і спаборніцтваў, у прыватнасці, незадоўга да Алімпіяды наведваў Мончагорск і Барнаул.

Навошта Далідовіч наведваў Барнаул, растлумачыў старшыня Федэрацыі лыжных гонак Аляксандр Паўлоўскі: "Усе ведаюць, што Далідовіч у Барнауле хаваўся". Трэба меркаваць, ад кантролю? Старшыня федэрацыі нагадаў, што ўся жаночая каманда па лыжных гонках адмаўлялася падпісваць кантракт з Мінспорту, спартсменак не задавальнялі фінансавыя ўмовы. Аляксандр Паўлоўскі прызнаў нездавальняючым работу трэнерскага штаба і федэрацыі лыжных гонак і паведаміў, што напісаў заяву аб адстаўцы. Услед за ім адстаўка чакае і ўвесь трэнерскі штаб каманды. Вынікі выступлення на Алімпіядзе ў канькабежным спорце таксама прызнаныя нездавальняючымі. У планавым заданні значылася заваяванне аднаго ачка, і на падрыхтоўку было затрачана каля трох мільярдаў рублёў. Наталля Пяткевіч падкрэсліла, што на падрыхтоўку спартсменаў затрачваюцца каласальныя бюджэтныя сродкі, а спартсменам не хапае элементарнага — дысцыпліны.

Былі ўзнятыя на калегіі і праблемы дзіцяча-юнацкага спорту. У прыватнасці, усе спецыялісты і дзяржтрэнеры казалі пра недастатковую, а часам і катастрафічную вучэбна-матэрыяльную базу дзіцячых спартыўных школ. Акрамя адсутнасці інвентару (у лыжных гонках, напрыклад, школы забяспечаныя ім не больш чым на 20 працэнтаў, паводле слоў Аляксандра Паўлоўскага), не хапае і дзіцячых трэнераў. Заработная плата маладых спецыялістаў — 400-450 тысяч. Праўда, паводле прызнання дзяржтрэнераў, былыя спартсмены не паедуць у раёны дзіцячымі трэнерамі і за тысячу долараў.

Алена КРАВЕЦ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алімпійскі чэмпіён Ванкувера Аляксей Грышын будзе атрымліваць імянную прэзідэнцкую стыпендыю ў памеры 200 базавых велічыняў, што складае 16 мільёнаў 200 тысяч рублёў. Пра гэта паведамілі ўчора на сумеснай калегіі Міністэрства спорту і турызму і НАК, дзе падводзіліся вынікі выступлення зборнай Беларусі на зімовых Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы. Фрыстайліст будзе атрымліваць імянную стыпендыю з 25 лютага 2010 года па 24 лютага 2014 года. Такая ж стыпендыя прызначана і галоўнаму трэнеру каманды Мікалаю Казеку. Стыпендыі ў памеры ад 100 да 150 базавых велічыняў атрымаюць таксама фрыстайлістка Асоль Слівец (за чацвёртае месца на Алімпіядзе), трэнер каманды Васіль Вараб'ёў, біятланісты Дар'я Домрачава і Сяргей Новікаў, а таксама трэнеры зборнай Аляксандр Папоў, Адрыян Цыбульскі і Юрый Альберс.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика