Беларусь – партнэр НАТО?. 21.by

Беларусь – партнэр НАТО?

26.03.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супрацоўніцтва НАТО з краінамі-партнэрамі, у лік якіх уваходзіць і Беларусь, ёсьць адным са складнікаў новай стратэгіі Паўночна-Атлянтычнага альянсу.Пра гэта заявіў сёньня Палітычны дырэктар, амбасадар па асобых даручэньнях МЗС Літвы Эйтвідас Баярунас. Ён прыняў удзел у паседжаньні круглага стала “Бясьпека Беларусі ў кантэксьце глябальных і рэгіянальных рызыкаў”. Гэта мерапрыемства праходзіць у Менску зь ініцыятывы Аналітычнага цэнтру “Стратэгія” і Нацыянальнага камітэту – ценевага ўраду Беларусі. 

Эйтвідас Баярунас паведаміў, што цяпер заканчваецца распрацоўка новай стратэгіі НАТО. Яе падрыхтоўкай займацца “група мудрацоў” з дванаццаці экспэртаў, якіх ачольвае былы Дзяржсакратар ЗША Мадлен Олбрайт. Да 1 траўня яны мусяць прадставіць свае напрацоўкі дзейнаму кіраўніцтву Паўночна-Атлянтычнага альянсу. Пакуль жа НАТО сыходзіць са стратэгіі, зацьверджанай яшчэ ў 1999 годзе.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўніцтва НАТО з краінамі-партнэрамі, у лік якіх уваходзіць і Беларусь, ёсьць адным са складнікаў новай стратэгіі Паўночна-Атлянтычнага альянсу.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика