Супернік алімпійца Дзевятоўскага па выбарчай акрузе зняў сваю кандыдатуру. 21.by

Супернік алімпійца Дзевятоўскага па выбарчай акрузе зняў сваю кандыдатуру

31.03.2010 20:46 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З-за пагрозы ўзнікнення непрыемнасцяў на працы кандыдат у дэпутаты Наваполацкага райсавета ад Партыі БНФ Уладзімір Кунцэвіч адмовіўся ад далейшага ўдзелу ў выбарах і зняў сваю кандыдатуру. Пра гэта ён распавёў у размове з Еўрарадыё.

Уладзімір Кунцэвіч: Стандартная сітуацыя: спачатку ўсё развівалася спакойна, а потым пайшло па той схеме, як і заўсёды. Пачаліся папярэджанні ў досыць грубай форме. І ішлі яны ад адміністрацыі прадпрыемства”.

Працуе Ўладзімір на прадпрыемстве “Палімір-Нафтан”. Па яго словах, людзі з адміністрацыі намякнулі, што калі ў яго раптам узнікнуць праблемы з працай, то дапамагчы яму з імі справіцца ніхто не дапаможа.

Нагадаем, што супернікам актывіста БНФ на мясцовых выбараў быў Вадзім Дзевятоўскі, кіраўнік мясцовай філіі “Белай Русі”, алімпіец, якому за ўжыванне допінгу пагражае пазбаўленне алімпійскага медалю.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З-за пагрозы ўзнікнення непрыемнасцяў на працы кандыдат у дэпутаты Наваполацкага райсавета ад Партыі БНФ Уладзімір Кунцэвіч адмовіўся ад далейшага ўдзелу ў выбарах і зняў сваю кандыдатуру.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика