Дэйвід Марплз: "Лукашэнка вычэрпвае магчымасьці". 21.by

Дэйвід Марплз: "Лукашэнка вычэрпвае магчымасьці"

01.04.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Канадзкі палітоляг Дэйвід Марплз лічыць, што прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка паволі, але няўхільна траціць свабоду манэўру ў дачыненьнях з Расеяй.

У сваім найноўшым артыкуле на беларускую тэму, зьмешчаным на сайце Eurasia Daily Monitor, Марплз разглядае і аналізуе апошнія падзеі, зьвязаныя з візытам прэм’ер-міністра Расеі Ўладзімера Пуціна ў Берасьці і адначасовым падарожжам прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Вэнэсуэлу.

Марплз нагадвае, што Лукашэнку трэба заручыцца падтрымкай Крамля, каб пераабрацца на чацьверты прэзыдэнцкі тэрмін. Цаною за такую падтрымку, паводле Марплза, можа быць згода на прыняцьце супольнай з Расеяй валюты і на ўступленьне ў мытны саюз з Расеяй і Казахстанам на расейскіх умовах.

Марплз падзяляе сумневы шмат якіх расейскіх і беларускіх аглядальнікаў, якія ў дамове аб пастаўках вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь бачаць перш за ўсё элемэнт ціску на Расею, каб тая далей пастаўляла бязмытную нафту, а не эканамічную зьдзелку, якая насамрэч зьменшыць энэргетычную залежнасьць Менску ад Масквы.

Марплз прыгадвае таксама, што адразу пасьля вэнэсуэльскай нафтавай дамовы Лукашэнкі Пуцін прапанаваў зьняць экспартнае мыта на расейскую нафту для Беларусі, але пад умовай, што Беларусь створыць з Расеяй адзіную эканамічную прастору. Паводле Марплза, за бязмытную нафту Беларусь мусіць яшчэ расплаціцца прызнаньнем незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

На думку канадзкага экспэрта, эканамічная сытуацыя не працуе на карысьць Беларусі. Беларусь, каб захаваць фінансавую стабільнасьць, вымушаная ўвесь час браць пазыкі. Да таго, вартасьць беларускага рубля ўвесь час падае, павышаючы для краіны кошты набываньня рэсурсаў за мяжою.

Лукашэнка, лічыць Марплз, таксама пагоршыў сваю міжнародную пазыцыю, папсаваўшы стасункі з Брусэлем і Вашынгтонам апошнім наездам на незарэгістраваны Саюз палякаў Беларусі.

"Беларускі прэзыдэнт вымушаны шукаць новых сяброў у Лацінскай Амэрыцы і Кітаі, але ў даўжэйшай пэрспэктыве па-ранейшаму стрыжнёвымі застануцца дачыненьні з Расеяй. Пуцін, нават калі і разгубіўся ад апошніх подзьвігаў Лукашэнкі, можа дазволіць сабе пацярпець. Ягоны колішні саюзьнік паволі вычэрпвае магчымасьці пазьбягаць зацягваньня ў расейскі эканамічны загон" — заключае канадзкі экспэрт Дэйвід Марплз.
 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канадзкі палітоляг Дэйвід Марплз лічыць, што прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка паволі, але няўхільна траціць свабоду манэўру ў дачыненьнях з Расеяй.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика