Палата прадстаўнікоў заклапочаная ўдзелам у Эўранэсьце. 21.by

Палата прадстаўнікоў заклапочаная ўдзелам у Эўранэсьце

02.04.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь мае складанасьці са сваім прадстаўніцтвам у Эўранэсьце – парлямэнцкай асамблеі краінаў, якія ўваходзяць у праграму “Ўсходняе партнэрства”.

Пра гэта заявіў сёньня на адкрыцьці веснавой сэсіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу яе старшыня Ўладзімер Андрэйчанка: “Складана ідзе гэты працэс. Беларускія парлямэнтары адстойваюць свой паўнавартасны і раўнапраўны ўдзел у гэтай структуры”.

Кожная з шасьці краінаў, якія ўваходзяць у Эўранэст, маюць быць прадстаўленыя там дзесяцьцю дэпутатамі нацыянальных парлямэнтаў. Але паколькі Эўрапарлямэнт не прызнаў апошнія выбары ў Нацыянальны сход Беларусі адпаведнымі дэмакратычным стандартам, дык Беларусі прапанавалі прадстаўніцтва ў фармаце “пяць плюс пяць” -- пяць парлямэнтароў і пяць прадстаўнікоў апазыцыйных партыяў і рухаў. Калі беларускія ўлады з гэтым не пагодзяцца, тады ў Эўранэст могуць увайсьці дзесяць апазыцыянэраў.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь мае складанасьці са сваім прадстаўніцтвам у Эўранэсьце – парлямэнцкай асамблеі краінаў, якія ўваходзяць у праграму “Ўсходняе партнэрства”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика