Выбары: ад дзьвярэй да дзьвярэй
10.04.2010
—
Новости Политики
|
Да галасаваньня ў Беларусі засталося два тыдні. Апазыцыя мае намер выкарыстаць працяглыя чатырохдзённыя выходныя для больш актыўнай агітацыі за дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты. Пра навіны выбарчай кампаніі інфармуюць рэгіянальныя карэспандэнты «Свабоды». ВІЦЕБШЧЫНА Кандыдата ў дэпутаты судзяць «за незаконны распаўсюд» самвыдату Сёньня ў Бешанковіцкім раённым судзе пачаўся разгляд справы Георгія Станкевіча, незалежнага кандыдата ў дэпутаты райсавету.Учора міліцыянты склалі на яго пратакол за нібыта незаконны распаўсюд друкаванай прадукцыі — газэты «Крывінка», якую спадар Станкевіч выдае на ўласныя сродкі накладам 299 асобнікаў. А сёньня міліцыянты ў суд проста не зьявіліся, і судзьдзя Вольга Белавус сказала, што мусіць перанесьці пасяджэньне на іншы дзень. Георгі Станкевіч працуе звычайным настаўнікам вясковай школы і ніколі раней не прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці. Ціск з боку дзяржаўных структураў ён тлумачыць толькі тым, што вырашыў балятавацца на выбарах — супернічаць з праўладнымі кандыдатамі. Бо за 5 год, колькі выходзіць ягоная «Крывінка», прэтэнзій да распаўсюду ніколі не было. Што да зьместу газэты, то пра яго Георгі Станкевіч кажа так: «Я выдаю гэтую газэту, каб жыцьцё ў Бешанковічах палепшала. Каб мы лепей жыць сталі, каб праблемы, якія ў нас ёсьць і якія замоўчваюцца на ўзроўні райвыканкаму, агалошваліся для людзей і гэта нейкім чынам спрыяла б іх вырашэньню». Праблемы рэгіёну Георгі Станкевіч спрабаваў акрэсьліць і ў сваім радыёвыступе. Але ягоныя выказваньні на адрас дзейных дэпутатаў райсавету выбарчая камісія палічыла некарэктнымі. Радыёвыступ не прагучаў, а спадару Станкевічу 2 красавіка абвясьцілі папярэджаньне. Праз тое, што на сёньняшні дзень быў прызначаны суд, Георгі Станкевіч ня змог прыехаць у Менск на прэзэнтацыю дыска «Барды Свабоды», куды ўключаны некалькі ягоных песень. Ён кажа, што калі яму прысудзяць штраф, то прывядзе на ганкі суду кароўку — бо лішніх грошай у сям’і настаўніка няма. ГАРАДЗЕНШЧЫНА Улёткі праўладных кандыдатаў лепяць на шыбы дзяржаўных установаўЧтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да галасаваньня ў Беларусі засталося два тыдні. Апазыцыя мае намер выкарыстаць працяглыя чатырохдзённыя выходныя для больш актыўнай агітацыі за дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты. Пра навіны выбарчай кампаніі інфармуюць рэгіянальныя карэспандэнты
|
|