Аляксандр Лукашэнка: Расія пачынае ўсведамляць памылковасць спробаў націску на Беларусь. 21.by

Аляксандр Лукашэнка: Расія пачынае ўсведамляць памылковасць спробаў націску на Беларусь

15.04.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявіў учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў падчас рабочай паездкі па Гомельскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лічу, Расія разумее, што была дапушчана прыкрая памылка — прынятыя спробы націску на Беларусь. Гэта бесперспектыўна, — падкрэсліў беларускі лідар. — І перакананы, Прэзідэнт Расіі сёння гэта вельмі добра пачынае ўсведамляць".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, яго бліжэйшая сустрэча з Дзмітрыем Мядзведзевым, хутчэй за ўсё, адбудзецца на працягу мая. "Мы з Дзмітрыем Анатольевічам нядаўна некалькі разоў размаўлялі па тэлефоне, і ён прама сказаў: пара нам сустрэцца, паразмаўляць, назбіралася шмат пытанняў, часам наносных, якія мы можам вырашыць. Я поўнасцю падтрымаў яго пункт гледжання. І цяпер кіраўнікі прэзідэнцкіх адміністрацый прапрацоўваюць аптымальныя тэрміны сустрэчы. Яна, магчыма, адбудзецца напярэдадні нефармальнага саміту СНД у Маскве 8 мая, можа, у канцы мая або пачатку чэрвеня, як мы звычайна сустракаліся ў Сочы", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

  Падчас сустрэчы са сваім расійскім калегам Прэзідэнт Беларусі мае намер абмеркаваць перспектывы ўдзелу расійскага капіталу ў акцыянаванні беларускіх прадпрыемстваў. Акрамя таго, будуць разглядацца стратэгічныя пытанні развіцця Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі. "Я хачу дакладна разумець, што менавіта Расія і Казахстан хочуць ад МС і што ў такім выпадку будзе ад яго мець наша краіна, — адзначыў беларускі лідар. — Калі гэта будуць адны выключэнні, пошліны па нафце, газу і гэтак далей, то ў Беларусі напалову знізіцца цікавасць да такога саюза".

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка мае намер абмеркаваць з Дзмітрыем Мядзведзевым пытанні доступу прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў на рынак РФ. "У прынцыпе ўжо цалкам зразумела, што блакаванне нашых тавараў на расійскім рынку прывяло да вельмі негатыўных вынікаў для саміх расіян", — заўважыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Ён зноў падкрэсліў, што палітыка блакавання з боку Расіі цалкам бесперспектыўная: Беларусь даказала, што яна можа выходзіць на іншыя, альтэрнатыўныя рынкі, ствараць айчынную імпартазамяшчальную вытворчасць.

"Нам няма ніякага сэнсу сварыцца з Расіяй. Мы ні з кім не заігрываем. Але калі нас пачынаюць біць і штурхаць у спіну — мы шукаем шчасця ў іншых пунктах планеты", — адзначыў Прэзідэнт. Беларусь можа адысці ад энергетычнай залежнасці ад Расіі па нафце і газу. "Нашы нядаўнія дамоўленасці з Венесуэлай — таму сведчанне", — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

"Галоўнае, каб маючая адбыцца сустрэча з Прэзідэнтам Расіі дала канкрэтныя вынікі, — сказаў беларускі лідар.

Што гэта такое, калі расійскі бок уводзіць пошліну на ўвоз нафтапрадуктаў у Беларусь? Другое пытанне: чаму для нас увялі пошліну на нафту, а Казахстану — краіне, у якой ёсць лішкі нафты, — не ўвялі? Чаму да беларусаў такое стаўленне? Лічу, Прэзідэнт Расіі і сам разумее, што гэта ўжо занадта абуральны прыклад".

"Настаў час вельмі сур'ёзна паразмаўляць аб перспектывах нашых адносінаў з Расіяй", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Апазiцыя адмаўляецца ад удзелу ў выбарах, таму што прадбачыць сваё поўнае паражэнне. Такую думку выказаў Прэзiдэнт Беларусi, адказваючы на пытаннi журналiстаў.

"Яны цудоўна разумеюць, што на выбарах iх нiхто не падтрымае. А хоць неяк хочацца захаваць твар — вось i пачынаюць балбатаць пра тое, што выбары ў нас, нiбыта, недэмакратычныя, змяненнi ў выбарчае заканадаўства — дэкаратыўныя, i да таго падобнае", — сказаў беларускi лiдар.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, ледзь не ўсе цяперашнiя апазiцыйныя лiдары Беларусi раней падтрымлiвалi яго палiтыку. "У мяне, хоць я таксама выйшаў з апазiцыi, ёсць вялiкiя адрозненнi ад цяперашнiх беларускiх апазiцыянераў. Я нiколi не выступаў супраць сваёй краiны. Я крытыкаваў уладу, змагаўся з недахопамi, мяне бiлi, тапталi, крышылi, але я заўсёды змагаўся за сваю краiну, за iнтарэсы грамадзянiна, — падкрэслiў Прэзiдэнт. — Цяперашняя ж апазiцыя змагаецца выключна за свой дабрабыт. Iм не важна, каму служыць — Захаду або Расii, толькi б плацiлi".

Аляксандр Лукашэнка расказаў аб тым, што, паводле прадстаўленай яму iнфармацыi, аказалася, што асобныя празаходнiя апазiцыйныя журналiсты, атрымлiваючы гранты з Захаду, адначасова працавалi на Маскву. "Мне прадставiлi такую iх цытату са зваротаў да Расii: "Не верце Лукашэнку, патрабуйце ад яго, каб ён выйшаў з "Усходняга партнёрства". Толькi тады, калi ён дасць на гэта абяцанне, прадаўжайце з iм нармальны дыялог", — прывёў прыклад Прэзiдэнт. "Уяўляеце, празаходнiя журналiсты, якiя жывуць на заходнiя гранты, рэкамендуюць Расii настойваць на выхадзе Беларусi з еўрапейскага iнтэграцыйнага праекта!" — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. "Вось сутнасць гэтых людзей, — сказаў ён. — Сёння ў iх самы галоўны галаўны боль — Захад адмаўляецца даваць iм грошы. А калi грошай не даюць, значыць, на выбары не пойдзем".

На думку Прэзiдэнта, сучасным апазiцыянерам у Беларусi i не асаблiва патрэбна ўлада, бо ўлада — гэта адказнасць. "Напрыклад, калi я пастаянну езджу па краiне — ад Верхнядзвiнска да Камарына, дык i iм жа, калi яны прыйдуць да ўлады, давядзецца рабiць тое ж самае, давядзецца працаваць.

Бо iнакш народ будзе параўноўваць i скажа: дык вы працуеце ў дзесяць разоў горш за свайго папярэднiка", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Таму iм прасцей крычаць, пакуль iм Захад падкiдвае хоць нейкiя грошы. Вось яны i жывуць на гэтыя грошы, i нядрэнна жывуць", — рэзюмаваў кiраўнiк дзяржавы.

Ён таксама дадаў, што, калi апазiцыянеры прыйдуць да ўлады, iм непазбежна давядзецца разлiчвацца са сваiмi замежнымi спонсарамi за аказаную iм падтрымку. "Чым разлiчвацца?.. Прадпрыемствамi, зямлёй. Беларускаму народу гэта трэба? Не, не трэба. Вось таму яны цудоўна разумеюць, што людзi за iх галасаваць не будуць", — адзначыў Прэзiдэнт. Таму яны i абвiнавачваюць кiраўнiцтва краiны ў недэмакратычнасцi выбараў i iншым, адмаўляючыся ад удзелу ў выбарчым працэсе. "А дарэмна! Iдзiце на выбары, змагайцеся, даказвайце, што вы нешта можаце. Але даказвайце гэта справамi. Прайшлi ўжо тыя часы, калi народ прыслухоўваўся да пустых крыкаў", — заявiў беларускi лiдар.

"Вось калi б цяперашняя ўлада без усялякай барацьбы пасадзiла ў парламенце два-тры дзясяткi апазiцыянераў (можа, яшчэ i квоту адпаведную ўвяла), тады яны сказалi б, гэта добрыя змяненнi... Але праз паўгода зноў жа сказалi б, што ўсё дрэнна", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь гатова пайсцi на продаж часткi акцый любога прадпрыемства, але за добрую цану i без нацiску збоку. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытаннi журналiстаў у час рабочай паездкi па Гомельскай вобласцi.

"Цяпер крызiс, i цэны на ўласнасць упалi. Таму я i не збiраюся нiчога прадаваць. Навошта? Нашы прадпрыемствы эфектыўна працуюць, прыносячы вялiкiя грошы для краiны. Але калi хто-небудзь хоча купiць — плацiце грошы, i добрыя, "бясплатна" нiчога прадавацца не будзе, каб пасля нас у гэтым не папракнуў народ", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. "Хочаце — плацiце, а мы падумаем, па якой цане вам прадаць", — дадаў ён.

"Але вы павiнны мець на ўвазе, што мы туды ўклалi не толькi грошы. 13 гадоў таму была страшная сiтуацыя, безграшоўе. Людзi раздзетыя, галодныя хадзiлi, зарплата $10-30 у месяц, на палiцах нiчога не было. I мы ў тыя часы адрывалi грошы ад лякарстваў, каб мадэрнiзаваць прадпрыемствы, таму што калi ёсць прадпрыемствы, прадукцыя, мы прадаём, ёсць валюта, ёсць зарплата — ёсць жыццё, — сказаў ён. — А цяпер, калi мы мадэрнiзавалi гэтыя прадпрыемствы, усе хацелi б мець iх. Я разумею, расiянам падабаюцца нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Чаму? Сваiх мала? Быццам бы не мала, але адсталi па мадэрнiзацыi. Мы мадэрнiзавалi нашы прадпрыемствы, стварылi самыя сучасныя комплексы. Вядома, сёння вока глядзiць туды". Аляксандр Лукашэнка як адзiн з аргументаў прывабнасцi гэтых вытворчасцяў назваў таксама iх стратэгiчнае размяшчэнне на шляху транспарцiроўкi нафты, у цэнтры Еўропы, дзе створана добрая лагiстыка.

"Мы не супраць прадаваць, але давайце знойдзем агульны iнтарэс", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Паводле яго слоў, iнтарэс беларускага боку ў тым, каб прадаць акцыi па дастойнай цане. "Мы гатовы пайсцi на тое, каб прадаваць акцыi нашых прадпрыемстваў, але за добрую цану i без нацiску на нас. Нацiскаць сёння на любую дзяржаву ў свеце бесперспектыўна", — адзначыў Прэзiдэнт. "Таму, калi нехта паважае наш народ, хоча з намi па-чалавечы супрацоўнiчаць, калi ласка, прыходзьце, будзем абмяркоўваць усе пытаннi, у тым лiку акцыянiраванне прадпрыемстваў, але толькi ў iнтарэсах нашага народа", — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Дзяржава знойдзе сродкі для фінансавання праграмы развіцця Прыпяцкага Палесся ў поўным аб'ёме, нягледзячы на тое, што гэта вельмі маштабны і фінансава затратны праект.  "Не такая ўжо гэта затратная праграма. Знойдзем мы гэтыя Br500 млрд, можа, Br1 трлн, для таго, каб дапамагчы тут людзям, прафінансаваць праграму. Мы яе рэалізуем, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Незатратных праектаў не бывае. Але гэтыя грошы пойдуць на карысць людзям". Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што для фінансавання праграмы будуць прыцягнуты ўсе сродкі: асабістыя людзей, прадпрыемстваў, крэдыты банкаў, а таксама бюджэтныя.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб рэалізацыі ў свой час праграмы пераадолення чарнобыльскай катастрофы, на якую было накіравана каля $35 млрд. Прэзідэнт падкрэсліў, што гэтыя грошы не былі патрачаны марна, а пайшлі на карысць людзям. "Пасля чарнобыльскай аварыі на гэтых землях наогул ніхто не хацеў ні жыць, ні працаваць. Людзей запалохалі, ператварылі чарнобыльскую трагедыю ў палітыку і доўга потым пажыналі плады. І да гэтага часу яшчэ даводзіцца расхлёбваць усё гэта", — сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы выказаў шкадаванне, што пойма ракі Прыпяць прыносіць пакуль вельмі мала карысці. На яго думку, гэта месца неабходна цяпер прывесці ў парадак.

Паводле слоў Прэзідэнта, вялікія сродкі пойдуць не толькі на аднаўленне Палесся, але і навядзенне парадку ў іншых не менш прыгожых мясцінах у рэспубліцы, напрыклад, у Віцебскай і Мінскай абласцях.

У час візіту ў Любанскі раён Мінскай вобласці Аляксандр Лукашэнка пабываў на ПУП "Таль-Агра", у ААТ "Любанскі сыраробны завод", дзе ішла размова аб рэалізацыі комплекснай праграмы развіцця малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў, а таксама аб інвестыцыйных праектах у сферы перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі і стварэння новых рабочых месцаў.

Азнаёміўшыся са станам спраў на палях з борта верталёта, Прэзідэнт жорстка крытыкаваў работу мясцовай улады і Мінсельгасхарча па навядзенні парадку ня зямлі і выкананні тэхналогій аграпрамысловай вытворчасці. У прыватнасці, гэта датычылася кінутай на палях яшчэ з мінулага года саломы.

Прэзідэнт абвінаваціў старшыню Мінскага аблвыканкама ў падачы недакладнай інфармацыі па сельгасработах. У прыватнасці, раней губернатар дакладваў кіраўніку дзяржавы, што на тэрыторыі рэгіёну стапрацэнтна ўбрана з палёў мінулагодняя салома. Аднак толькі ў Любанскім раёне няўбранымі засталіся 68 га. "Складваецца ўражанне, што ў вас як быццам толькі ўчора скончылася ўборачная. Вы толькі пачынаеце ўбіраць салому. У вас ні на адным полі не працуе тэхніка, а толькі тут, дзе прызямліўся верталёт Прэзідэнта", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт запатрабаваў разабрацца з гэтай сітуацыяй і даручыў кантралюючым структурам прадаставіць яму аб'ектыўную інфармацыю як па гатоўнасці палёў да веснавых работ, так і па ходу пасяўной. "Дзе недакладная інфармацыя — адразу дакладвайце мне, прымем рашэнні аж да адстаўкі людзей, — сказаў Прэзідэнт. — Па губернатару разбяромся і па міністру таксама, а то губернатару хлусяць, а ён — мне. Гэтага не павінна быць".

"Можа, дзесьці лепш не пасеяць, чым за сотні кіламетраў перакідваць тэхніку, або няхай лепш там на суткі больш папрацуюць. Але трэба па-гаспадарску да ўсяго падыходзіць. Гэта прынцыпова", — сказаў ён, дадаўшы, што трэба пакінуць у мінулым гонку за тэмпамі, а звярнуць увагу на якасць работ, што выконваюцца.

Прэзідэнт закрануў таксама пытанні аднаўлення меліяраваных зем-ляў. На яго думку, прасочваецца тэндэнцыя, калі губернатары не праводзяць гэтыя работы сваімі сіламі, а чакаюць паступлення сродкаў з рэспубліканскага бюджэту. Аляксандр Лукашэнка строга папярэдзіў, што там, дзе аднаўленне зямель можна правесці сіламі гаспадарак, гэту работу неабходна выконваць.

Як падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, пры ўзбуйненні гаспадарак не трэба забываць аб так званых неперспектыўных вёсках. Развіццю буйных вёсак у Беларусі будзе ўдзелена асаблівая ўвага.

"Узбуйняць гаспадаркі трэба ў першую чаргу з пункту гледжання чалавека і ў другую — вытворчасці. Усё трэба рабіць для людзей. Сёння мы начальнікі, а заўтра мы звычайныя простыя людзі, і нам жыць на гэтай зямлі. Трэба для людзей ствараць нармальныя ўмовы", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Як было даложана Прэзідэнту, на Палессі пайшла тэндэнцыя павелічэння попыту на жыллё. "Калі так будзе па ўсёй краіне, то гэта сведчыць аб тым, што мы перамаглі, што мы вельмі правільна праводзім лінію па адраджэнні вёскі. Калі няма попыту на жыллё, значыць, людзі туды не ідуць. Таму мяне радуе гэты факт", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт даручыў нарошчваць вытворчасць сыроў у Беларусі. Ён падкрэсліў, што гэту работу трэба пачаць як мага хутчэй. "Пастаўце неадкладна лінію і пачынайце вырабляць сыры, таму што заўтра гэту нішу зоймуць іншыя. Трэба ўсё рабіць хутка", — сказаў ён.

"Знутры трэба выціскаць максімум, каб атрымліваць валюту і не скардзіцца наконт нафты і газу. Мы самі можам сябе забяспечыць. Але патрэбны дысцыпліна, парадак і жаданне працаваць", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У той жа час Прэзідэнт даручыў праверыць, ці поўнасцю задаволены ўнутраны попыт краіны ў мяса-малочнай прадукцыі, ці няма праблем з забеспячэннем беларускага спажыўца.

Меліярацыя будзе галоўным праектам у будучай пяцігодцы ў Беларусі. Аб гэтым заявіў 13 красавіка кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць.

Аляксандр Лукашэнка наведаў СВК "Лапаціна" Пінскага раёна. Агледзеўшы палі рэгіёну з борта верталёта, Аляксандр Лукашэнка рэзка крытыкаваў кіраўнікоў гаспадарак Брэсцкай вобласці за непарадак у плане ўборкі саломы з палёў. "Калі ты не паспяваеш убраць гэту салому, то раскідай яе, здрабні і заары. Навошта яе скручваць у валкі і кідаць на палях?" — абурыўся Прэзідэнт. Ён запатрабаваў завяршыць пасяўныя работы ў Брэсцкай вобласці да канца красавіка, а ў астатніх рэгіёнах Беларусі — да 9 мая.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяпер сельскагаспадарчая галіна фактычна пераадолела крызісны спад і "пачынае паціху выкарабквацца".

Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў будучую пяцігодку павінен быць павялічаны ў 2,5 раза — такую задачу паставіў перад айчынным аграрным сектарам Прэзідэнт. "У гэтым годзе ў нас будзе экспарт сельгаспрадукцыі пад $3 млрд. І гэта толькі пачатак, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — У хуткім часе мы павінны выйсці на $6-7 млрд, а потым і на $10 млрд — гэта для нас цалкам дасягальна". "І тады нам не трэба будзе стагнаць аб нафце і газе", — дадаў ён.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што цяпер кан'юнктура сусветнага рынку як ніколі спрыяльная для павелічэння экспарту прадукцыі АПК. У сувязі з гэтым Прэзідэнт запатрабаваў, каб у гэтым годзе было забяспечана дадатнае гандлёвае сальда ў памеры $1 млрд па продажы і куплі сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання.

Аляксандра Лукашэнку азнаёмілі з працэсам вывядзення новых гатункаў кукурузы ў Брэсцкай вобласці. Прэзідэнт назваў гэты напрамак дзейнасці вельмі перспектыўным і паставіў задачу паступова выходзіць на экспарт беларускай кукурузы.

Прэзідэнт паставіў задачу сабраць у гэтым годзе 800 тыс. тон рапсу. "Трэба падбірацца да аднаго мільёна", — дадаў ён.

"Гэта апошні год, калі я асабіста кантралюю ўсе дэталі. А ў бліжэйшыя 5 гадоў трэба проста выконваць тое, што намечана. Кожны гектар у нас улічаны, мы ведаем, што рабіць, якія прадпрыемствы ствараць, як дыверсіфікаваць экспарт", — адзначыў Прэзідэнт. Пры гэтым ён падкрэсліў: "Без дысцыпліны і адказнасці тут немагчыма. Калі нехта з кіраўнікоў стаміўся — няхай шукае іншую работу".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што на землях поўдня краіны можна атрымліваць добры ўраджай, а таму работы па меліярацыі вельмі важныя. "Тут вы можаце даваць добрае збожжа. Мы павінны прывесці гэтыя землі ў ідэальны стан і атрымліваць ураджай не горшы, чым у Краснадарскім краі", — сказаў ён.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў падчас рабочай паездкі па Гомельскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Лічу, Расія разумее, што была дапушчана прыкрая памылка — прынятыя спробы націску на Беларусь. Гэта бесперспектыўна, — падкрэсліў беларускі лідар. — І перакананы, Прэзідэнт Расіі сёння гэта вельмі добра пачынае ўсведамляць". Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, яго бліжэйшая сустрэча з Дзмітрыем Мядзведзевым, хутчэй за ўсё, адбудзецца на працягу мая. "Мы з Дзмітрыем Анатольевічам нядаўна некалькі разоў размаўлялі па тэлефоне, і ён прама сказаў: пара нам сустрэцца, паразмаўляць, назбіралася шмат пытанняў, часам наносных, якія мы можам вырашыць.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика