Прамая лінія Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Зянона Ломаця. 21.by

Прамая лінія Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Зянона Ломаця

16.04.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

19 красавіка 2010 г. з 13.00 да 16.00 адбудзецца "прамая лінія" Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянона Кузьміча Ломаця з жыхарамі г. Мінска і Мінскай вобласці.

Падчас "прамой лініі" можна задаць пытанні пра найбольш надзённыя праблемы рэгіёна, выказацца пра працу службовых асобаў, дзейнасць кантралюючых і наглядных органаў ва ўмовах дзеяння Указа  № 510 кіраўніка дзяржавы, які рэгламентуе ажыццяўленне кантролю.

Зянон Ломаць чакае ад вас прапановы, накіраваныя на выяўленне адмоўных тэндэнцый у эканоміцы, пошук рэзерваў для сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінскай вобласці і краіны ў цэлым, павышэнне ўзроўню жыцця грамадзян. Пад пільнай увагай Камітэта дзяржкантролю — дзейнасць прадпрыемстваў і арганізацый па разгрузцы складскіх запасаў і рэалізацыі айчыннай прадукцыі. Вы можаце выказаць свае ідэі наконт прасоўвання беларускіх тавараў у краіне і за мяжой.

Сёння Камітэт дзяржкантролю адказвае за эканамічную бяспеку краіны. Для галоўнага кантрольнага ведамства аднолькава важныя як інтарэсы дзяржавы, так і праблемы простага чалавека. Таму кожны факт парушэнняў стане прадметам стараннага разбору, а слушныя прапановы паслужаць асновай для аналізу.

Звярнуцца да Зянона Кузьміча Ломаця і задаць сваё пытанне падчас "прамой лініі" можна па тэлефоне 8 017 210 01 65.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 красавіка 2010 г. з 13.00 да 16.00 адбудзецца "прамая лінія" Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянона Кузьміча Ломаця з жыхарамі г. Мінска і Мінскай вобласці. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика