Глыбокае: Улёткі за праўладнага кандыдата прыходзяць па пошце. 21.by

Глыбокае: Улёткі за праўладнага кандыдата прыходзяць па пошце

19.04.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З рознымі перашкодамі з боку ўладаў сустракаюцца глыбоцкія дэмакратычныя кандыдаты, якія вядуць актыўную выбарчую кампанію.Так, у кандыдатаў ад незарэгістраванай Партыі БХД запатрабавалі зняць з улётак васьміканцовую зорку-крыж, якая апісана ва ўсіх даведніках па беларускім нацыянальным арнаменце. Яўгену Самсонаву (Партыя БХД) у афіцыйных улётках перарабілі без узгаднення з самім кандыдатам пададзеную ім біяграфію. Кандыдату ад БСДП (Грамада) у друкарні змянілі фармат улёткі, з-за чаго істотна пагоршылася яе якасць.

А вось улёткі некаторых уладных кандыдатаў выбаршчыкам дастаўляе разам з газетамі мясцовае паштовае аддзяленне. Такі факт, у прыватнасці, зарэгістраваны ў вёсцы Дзеркаўшчына (Дзеркаўшчынская выбарчая акруга № 17), дзе пошта данесла ў кожны дом улёткі аднаго з трох кандыдатаў -- спадара  Леаніда Барылы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З рознымі перашкодамі з боку ўладаў сустракаюцца глыбоцкія дэмакратычныя кандыдаты, якія вядуць актыўную выбарчую кампанію.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика