З каторай жонкай і каторымі дзецьмі Бакіеў прыляцеў у Беларусь?
21.04.2010 11:22
—
Новости Политики
|
Адказваючы на пытаньні ў Нацыянальным сходзе, Аляксандар Лукашэнка сказаў, што ад панядзелка ў Беларусі знаходзіцца зрынуты прэзыдэнт Кыргызстану Курманбэк Бакіеў зь сям’ёй. Пры гэтым ён згадаў пяцігадовага сына і дзевяцігадовую дачку Курманбэка Бакіева.
Аднак, афіцыйна Бакіеў мае толькі адну жонку. Гэта Тацяна Віктараўна Бакіева, якая нарадзілася ў Самары, паводле адукацыі — інжынэр‑тэхноляг. У яе з Бакіевым два дарослыя сыны, аднаго зь якіх, меркавалася, Бакіеў рыхтаваў ў пераемнікі. Адкуль маглі ўзяцца непаўналетнія дзеці, якіх згадаў Лукашэнка?Паводле супрацоўнікаў кіргізскай службы радыё «Свабода», чуткі пра наяўнасьць у Бакіева іншай сям’і хадзілі даўно, але ў пачатку сакавіка гэта ўпершыню стала прадметам грамадзкага абмеркаваньня. Менавіта ў сакавіку былы міністар дзяржмаёмасьці Раўшан Джаімбэкаў, які цяпер жыве ў ЗША, зьвярнуўся да Бакіева з адкрытым лістом, у якім заклікаў прэзыдэнта не парушаць маральныя нормы. У гэтым лісьце было сказана, што, акрамя афіцыйнай жонкі ў Бакіева ёсьць і дзьве неафіцыйныя.Партыя «Эркіндзік Кіргізстан» заявіла, што часовы ўрад даў «гарантыі недатыкальнасьці прэзыдэнту, яго непаўналетнім дзецям і жонкам». іцэ‑прэм’ер Кіргізстану ў часовым урадзе Азэнбэк Багназараў заявіў на прэсавай канфэрэнцыі, што Бакіеў пакінуў краіну «з трэцяй, неафіцыйнай жонкай». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па чутках, акрамя афіцыйнай жонкі ў Бакіева ёсць і дзве неафіцыйныя. Усе ведаюць пра дарослых сыноў, а Лукашэнка сказаў, што прыляцелі двое непаўналетніх.
|
|