Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы ў І квартале 2010 года працавалі рэнтабельна
20.04.2010
—
Новости Политики
|
Аб гэтым далажыў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі. Сяргей Сідорскі праінфармаваў Прэзідэнта пра тое, што ўрад зыходзіць з тых даручэнняў, якія былі дадзены кіраўніком дзяржавы ў канцы мінулага года, пры вядзенні перагавораў з Расійскай Федэрацыяй па пастаўках нафты аб тым, што даходнасць, перапрацоўка, аб'ёмы нафты павінны быць на ўзроўні 2009 года. "Гэта вельмі істотна для фарміравання бюджэту 2010 года. Таму ўрад зыходзіць з Вашых даручэнняў па максімальнай загрузцы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў", — сказаў прэм'ер-міністр. "Мы сёння забяспечылі перапрацоўку таго аб'ёму нафты, які планавалі завезці ў І квартале гэтага года. Мы перапрацавалі 3,6 млн тон нафты. Гэта значна ніжэй за ўзровень мінулага года, але ў цэлым НПЗ з улікам высокай тэхналагічнасці і высокай глыбіні перапрацоўкі змаглі забяспечыць дадатную рэнтабельнасць". Разам з тым, да гэтага часу застаецца шэраг нявырашаных пытанняў з Расійскай Федэрацыяй (хоць яны і абмяркоўваліся на Саюзным Саўміне ў сакавіку). Прымяненне вывазных мытных пошлінаў на прадукты перапрацоўкі нафты, якія выкарыстоўваюцца ў якасці хімічнай сыравіны, сур'ёзна ўскладніла, а па асобных пазіцыях — прывяло да поўнага спынення паставак такіх нафтапрадуктаў на нафтахімічныя прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь. На жаль, да гэтага часу пытанне не вырашана. На працягу трох месяцаў гэтага года Беларусь не атрымлівала такія нафтапрадукты з Расіі. Акрамя таго, Прэзідэнту даложана аб развіцці эканомікі Беларусі ў І квартале. Урад выбраў пакрокавую стратэгію кожны месяц дабаўляць у эканоміцы краіны. У цэлым вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь за студзень—сакавік 2010 года сведчаць аб аднаўленні тэмпаў эканамічнага росту, якія былі істотна запаволены ўплывам сусветнага фінансавага крызісу. Тэмп росту ВУП за студзень—сакавік 2010 года склаў 104 працэнты, што на 0,5 працэнтнага пункта вышэй за вынікі за студзень—люты 2010 года. Такі прырост атрыманы за кошт паскарэння тэмпаў вытворчасці прадукцыі ў прамысловасці, абаротаў гандлёвай дзейнасці, у тым ліку ў спажывецкай кааперацыі, павелічэння тэмпаў будаўніча-мантажных работ. Тэмп росту вытворчасці прадукцыі прамысловасці склаў 105,9 працэнта супраць 104,2 працэнта ў студзені—лютым гэтага года, валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі — 105,3 працэнта. За І квартал удалося знізіць складскія запасы з 75 працэнтаў да 71 працэнта. Пачынаюць актыўна працаваць буйныя прадпрыемствы: МАЗ, МТЗ, БМЗ, прадпрыемствы хімічнага комплексу. Упершыню за апошнія 2 месяцы на МАЗе было прададзена прадукцыі больш, чым выраблена. Акрамя таго, у І квартале 2010 года ўведзена ў эксплуатацыю каля 1,5 млн кв.м жылля. Устаноўленае заданне выканана ўсімі рэгіёнамі, за выключэннем Мінска. Аб'ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі за студзень—люты 2010 года склаў 117,4 працэнта. Пры гэтым беларускі экспарт у складаных умовах звужвання сусветных рынкаў павялічыўся на 31,2 працэнта. Інфляцыя ў Беларусі ў І квартале гэтага года склалася на ўзроўні 2,5 працэнта, што ніжэй, чым у краінах-суседзях. У цэнтры ўвагі Прэзідэнта і ўрада пастаянна знаходзяцца пытанні сацыяльнай сферы, важнейшае месца ў якой адводзіцца паслядоўнаму павелічэнню ўзроўню аплаты працы. У мэтах забеспячэння выхаду да канца 2010 года на сярэднямесячную заработную плату да ўзроўню $500 распрацаваны і даведзены рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму квартальныя заданні па росце заработнай платы. Прэм'ер-міністр лічыць, што ў эканоміцы краіны існуюць добрыя перадумовы для выканання гэтай задачы. Сярэднямесячная заработная плата работнікаў у цэлым па рэспубліцы за студзень—люты 2010 года склала Br1007,6 тыс., або $348 і павялічылася ў параўнанні з адпаведным перыядам 2009 года на 10,3 працэнта. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым далажыў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі. Сяргей Сідорскі праінфармаваў Прэзідэнта пра тое, што ўрад... |
|