У Віцебску знялі з выбараў кандыдатку Вольгу Карач
21.04.2010 12:24
—
Новости Политики
|
Як паведаміла сама Вольга, афіцыйная прычына — нібыта, арганізацыя перашкодаў у правядзенні сустрэчы з выбаршчыкамі саперніка ды раздача паветраных балёнікаў (яна, дарэчы, адбылася нават не на тэрыторыі акругі). Сама ж Карач звязвае зняццё з выбараў са сваёй папулярнасцю сярод выбаршчыкаў і з выступам, які ўчора мусіў транслявацца па радыё: «Я гэта ўсё звязваю з тым, што ў мяне быў выступ па радыё. Я якраз гаварыла пра Кіргізію і тое, што ўладам трэба ўлічваць досвед кіргізскіх падзеяў. Таму што гэта не змова і не дзеянні апазіцыі, гэта ўжо рэакцыя вельмі цярплівага народа, даведзенага да крайнасці дзейнасцямі ўладаў і невырашанасцю камунальных праблем. Гэтая прамова мусіла пайсці ў жывы эфір у 18.30 учора, і я думаю, што хтосьці яе праслухаў і прыйшоў у жах». Акрамя таго, па словах Карач, учора на датэрміновае галасаванне «арганізавана прыйшлі» студэнты. Некаторыя з іх не хавалі, што падтрымалі менавіта яе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведаміла сама Вольга, афіцыйная прычына — нібыта, арганізацыя перашкодаў у правядзенні сустрэчы з выбаршчыкамі саперніка ды раздача паветраных шарыкаў.
|
|