Віцебск: за аўторак на адным з участкаў прагаласавала 30% выбарцаў. 21.by

Віцебск: за аўторак на адным з участкаў прагаласавала 30% выбарцаў

21.04.2010 12:24 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведаміў кандыдат у Віцебскі гарсавет ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Уладзімір Рамановіч, 20 красавіка на 47-м выбарчым участку Тэхналагічнай акругі датэрмінова прагаласавала каля 450 чалавек з прыкладна 1,5 тысячы прыпісаных. То бок, каля 30 адсоткаў выбаршчыкаў. Калі так пойдзе і надалей, кажа Уладзімір, выбары ўжо можна і не праводзіць.

Як адзначыў кандыдат, галасуюць збольшага студэнты Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэту. Паводле размоваў са студэнтамі Уладзімір можа сцвярджаць, што галасуюць яны «дабраахвотна-прымусова».

«Мне казаў не адзін чалавек, што іх „вельмі прасілі“ прыйсці і прагаласаваць датэрмінова», — кажа Рамановіч.


Прэсавая служба БХД

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведаміў кандыдат у Віцебскі гарсавет ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Уладзімір Рамановіч, 20 красавіка на 47-м выбарчым участку Тэхналагічнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика