У першы дзень – 3,6%
21.04.2010
—
Новости Политики
|
У першы дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў Беларусі да скрынак з бюлетэнямі прышлі 3,6% выбарцаў. Гэту лічбу назваў сёньня "Свабодзе" сакратар Цэнтарвыбаркаму Мікалай Лазавік.Па рэгіёнах сытуацыя выглядае так:
Берасьцейская вобласьць –2,8% Віцебская – 3,9% Гомельская – 4,7% Гарадзенская –2,9%, Магілеўская – 4,0% Менская – 3.4% Менск – 3,4% Спадар Лазавік назваў такую актыўнасьць "даволі высокай": "Напэўна, гэта зьвязана з тым, што ў апошнія дні значна актывізавалася агітацыйная работа". На папярэдніх мясцовых выбарах (студзень 2007 году) у першы дзень датэрміновага галасаваньня было 2,7%. Агулам за пяць дзен дарэтміновага галасаваньня прынялі ўдзел 24,9%. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першы дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў Беларусі да скрынак з бюлетэнямі прышлі 3,6% выбарцаў. Гэту лічбу назваў сёньня... |
|