Эканамічны суд прыняў пазоў ураду Беларусі да ўраду Расіі. 21.by

Эканамічны суд прыняў пазоў ураду Беларусі да ўраду Расіі

21.04.2010 23:36 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасьля закрытай нарады калегія Эканамічнага суду СНД пастанавіла прыняць да вытворчасьці пазоў афіцыйнага Менску да Расеі аб скасаваньні расейскага мыта на нафтапрадукты, якія паступаюць у Беларусь.

Цяпер калегія суду цягам 30 дзён правядзе распарадчае пасяджэньне, на якім вырашыць пытаньні, зьвязаныя з падрыхтоўкай справы да разгляду. Пасьля гэтага будзе прызначана дата судовага разьбіральніцтва. Пакуль ніхто ў судзе ня можа сказаць дакладна, колькі працягнецца працэс. Падчас падрыхтоўкі справы для разгляду бакі павінны падаць дадатковыя дакумэнты.

Калегія суду вызначыла, што, да прыкладу, беларускі бок павінен падаць у суд копію адказу прэм’ер-міністра Расеі Ўладзімера Пуціна на ліст беларускага прэм’ера Сяргея Сідорскага ад 30 студзеня гэтага году. А таксама копію ліста віцэ-прэм’ера Расеі Ігара Сечына ад 1 сакавіка гэтага году. Расейскі ўрад павінен падаць у суд інфармацыю пра парадак разьмеркаваньня ў бюджэты абедзьвюх краінаў экспартнага мыта, якое бярэцца з прадукцыі, якая вырабляецца ў Беларусі з расейскай сыравіны.

Судзьдзя-дакладчык па справе Сабіт Жалдыбаеў, які прадстаўляе Казахстан, адзначыў, што афіцыйны Менск просіць Эканамічны суд канстатаваць факт парушэньня Расеяй міжнародных абавязацельстваў:

«Апроч гэтага заяўнік просіць, каб суд рэкамэндаваў Расеі прыняць меры па адмене вывазнога мыта на нафтапрадукты, якія вывозяцца з тэрыторыі Расеі ў Беларусь».

Нарада калегіі суду была закрытай і працягвалася больш за дзьве гадзіны. Пасяджэньне вёў старшыня суду Файзуло Абдулоеў (судзьдзя ад Таджыкістану)


Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасьля закрытай нарады калегія Эканамічнага суду СНД пастанавіла прыняць да вытворчасьці пазоў афіцыйнага Менску да Расеі аб скасаваньні расейскага мыта на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика