Даходы кандыдатаў дасягаюць 280 мільёнаў рублёў

23.04.2010 11:17 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Еўрарадыё склала Топ-10 самых заможных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў і высветліла, наколькі прыбытковасць уплывае на меркаванне выбаршчыкаў.

На думку паліттэхнолагаў, даходы кандыдатаў у дэпутаты значна ўплываюць на выбар людзей падчас галасавання. Еўрарадыё прагледзела спісы кандыдатаў у дэпутаты Віцебскага, Гомельскага, Гродзенскага, Бабруйскага гарадскіх і Мінскага абласнога савета дэпутатаў і склала спіс самых "заможных".

Найвялікшы даход у 2009 годзе атрымаў генеральны дырэктар ТАА “ЗОВ” Уладзімір Зухавіцкі з Гродна - 277 мільёнаў 768 тысяч рублёў. Далей месцы ў нашым Топ-10 размеркаваліся наступным чынам.

2. 199 мільёнаў 665 тысяч. Генеральны дырэктар прадпрыемства “ХенкельБаўтэхнік” Сяргей Навіцкі. Мінскі абласны савет.

3. 156 мільёнаў 325 тысяч. Генеральны дырэктар “Беларуськалія” Валерый Кірыенка. Мінскі абласны савет.

4. 139 мільёнаў 194 тысяч. Дырэктар ТАА “Студытплюс” Андрэй Прысяжнюк. Мінскі абласны савет.

5. 130 мільёнаў. Прарэктар Гомельскага ўніверсітэта імя Скарыны Сяргей Ханеня. Гомельскі гарсавет.

6. 111 мільёнаў 341 тысяча. Гендырэктар “Будтрэста №3” Мікалай Ашэйчык. Мінскі абласны савет.

7. 88 мільёнаў. Гендырэктар “Гроднаазота” Міхаіл Краўчанка. Гродзенскі савет.

8. 84 мільёны. Дырэктар фабрыкі “Спартак” Алеся Самсонава. Гомельскі гарсавет.

9. 77 мільёнаў 165 тысяч. Дырэктар Бабруйскага філіяла РУП “Белэнерга” Вячаслаў Азарэц. Бабруйскі гарсавет.

10. 72 мільёны. Дырэктар віцебскага прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза” Мікалай Канявалаў. Віцебскі гарсавет.

На думку сакратара Цэнтрвыбаркама Мікалая Лазавіка, апошнім часам даходы ва ўсіх людзей змянілася ў лепшы бок. І таму стаўленне выбарцаў да багатых кандыдатаў у дэпутаты вельмі станоўчае.

Мікалай Лазавік: “Колькасць прадпрымальнікаў у нас значна павялічылася. І стаўленне да гэтых людзей пачынае складацца не негатыўнае, а станоўчае. Калі чалавек здолеў нечага ў жыцці дасягнуць, калі ён змог забяспечыць сябе, сваю сям’ю, то, магчыма, ён і як дэпутат будзе паспяховы. Зможа вырашаць сацыяльна-эканамічныя праблемы выбарнікаў свайго рэгіёна”.

Але як бачна з нашага Топ-10, прадпрымальнікаў сярод найбольш багатых не шмат. Але і на гэта ў Лазавіка ёсць свой аргумент.

Мікалай Лазавік: “Каб стаць начальнікам цэха, трэба і мазгі спачатку "пасушыць" у ВНУ, папрацаваць і даказаць сваю здольнасць кіраваць працоўным калектывам. Выпускаць прадукцыю, якая будзе рэалізавана, паказаць, што зможаш забяспечыць працай сваіх падначаленых. І што гэтыя падначаленыя пры добрай працы таксама будуць мець добры заробак”.

Звесткі пра даход кандыдата сапраўды вельмі важныя з пункту гледжання паліттэхналогій, кажа палітолаг Дзяніс Мельянцоў. Згодна з яго словамі, для пэўнай часткі выбарцаў - тых, хто вырашае, за каго галасаваць, у апошні момант  звесткі пра даход кандыдата могуць стаць вырашальнымі ў ваганнях.

Дзяніс Мельянцоў: “Гэта такая важная штука, якая паказвае, з аднаго боку, наколькі ён хавае свой даход, калі ён нідзе працуе. Ці - наколькі гэта сур’ёзны чалавек, калі гэта бізнесмен, колькі ён зарабляе. І паводле гэтага можна вызначыць, які ён кіраўнік”.

Угадаць, як паўплывае на вынікі галасавання даход кандыдата, лічыць Мельянцоў, загадзя практычна немагчыма. Бо для кожнай сацыяльнай групы гэтыя дадзеныя будуць мець сваё значэнне. І тут трэба ўлічваць і адукацыю, і ўзрост, і грамадскую актыўнасць, і ўласныя даходы кожнага выбарца. Але ад таго, каб свае даходы “змяншаць”, эксперт кандыдатаў засцерагае.

Дзяніс Мельянцоў: “Калі моцна заніжаць даход, то гэта выклікае хутчэй недавер, чым веру ў тое, што гэта просты чалавек з народа, які хоча прыйсці ва ўладу і ашчаслівіць беларускіх грамадзян сваёй законатворчай дзейнасцю”.

Еўрарадыё датэлефанавалася да аднаго з “топаў” - гендырэктара прадпрыемства “ХенкельБаўтэхнік” Сяргея Навіцкага. Да пытання наконт даходаў ён паставіўся з гумарам.

Сяргей Навіцкі: “Там малаватая сума, вы хочаце сказаць? Нам мой погляд, сума там малаватая. Магло быць больш разы ў 2-3, а то і ў 10. Было б лепш. Чым болей будзе людзей з такім даходамі, як у мяне, тым лепей нам будзе жыць у сваёй краіне”.

Еўрарадыё пацікавілася, чаму чалавек з такімі прыбыткамі ідзе ў мясцовыя дэпутаты, а не ў парламент ці не ў прэзідэнты. Навіцкі адзначыў, што тады давядзецца сыходзіць з пасады гендырэктара, а ён рабіць гэтага не хоча. Мабыць, кандыдат і мае рацыю, бо афіцыйны гадавы даход беларускага прэзідэнта за 2005 год быў нашмат меншы, чым у прадстаўнікоў нашага Топа. Тады Аляксандр Лукашэнка зарабіў крыху больш за 59 мільёнаў рублёў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Топ-10 самых заможных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика