Бабруйск: На выбарчых участках дазваляюць галасаваць без дакументаў
25.04.2010
—
Новости Политики
|
Бабруйскім праваабаронцам стала вядома аб некалькіх выпадках, калі выбаршчыкам дазвалялі прагаласаваць без пашпарта ці іншага дакумента. Акрамя гэтага, сябры выбарчых камісіяў самі прапаноўваюць бабруйчанам аддаць голас не толькі за сябе, але і за адсутных сваякоў. - Дакументы проста не патрабуюць, - распавядае бабруйчанка Ганна, якая галасавала сёння на ўчастку № 66. – Падыходзіш да стала са спісамі, называеш прозвішча, распісываешся, і можаш галасаваць. Я такім чынам магла б і замест сваёй суседкі голас аддаць. Да таго ж, я сама чула, як сябры камісіі прапаноўвалі жанчыне на выбарчым ўчастку прагаласаваць за яе сваякоў, якія былі ў ад’ездзе.Таксама бабруйчане скардзіліся, што сябры камісіяў не заўсёды акуратна запаўняюць паперы са спісамі выбаршчыкаў, таму сустракаюцца прозвішчы, напісаныя з памылкамі. Былі выпадкі, калі сябры камісіяў не звярталі ўвагу і на тое, што ў кабінку для галасвання заходзілі адначасова два чалавекі. У прыватнасці, аб выпадках падобных парушэнняў распавядалі бабруйчане, якія галасавалі на ўчастках пад нумарам 14, 36, 66, 76. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бабруйскім праваабаронцам стала вядома аб некалькіх выпадках, калі выбаршчыкам дазвалялі прагаласаваць без пашпарта ці іншага дакумента. Акрамя гэтага, сябры...
|
|