Датэрмінова прагаласавалі 30% выбаршчыкаў
25.04.2010 17:17
—
Новости Политики
|
Датэрмінова на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў прагаласавала 29,3% выбаршчыкаў. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.
Датэрміновае галасаванне праходзіла з 20 па 24 красавіка. Паводле слоў Лазавіка, найбольш актыўна датэрмінова галасавалі выбаршчыкі Магілёўскай вобласці (34,3%), найменш актыўна — Мінска (23,5%). У Брэсцкай вобласці датэрмінова прагаласавала 26,4% выбаршчыкаў, Віцебскай — 33,2%, Гомельскай — 33,9%, Гродзенскай — 25,4%, Мінскай — 30,1%. На сёлетніх мясцовых выбарах яўка выбаршчыкаў падчас датэрміновага галасавання была большай, чым на папярэдніх, якія праходзілі ў 2007 годзе. Тады датэрмінова прагаласавала амаль 25% выбаршчыкаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Датэрмінова на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў прагаласавала 29,3% выбаршчыкаў. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік. Датэрміновае...
|
|