Савет Рэспублiкi ратыфiкаваў пагадненне аб бязвiзавых паездках грамадзян Беларусi i Украiны
27.04.2010
—
Новости Политики
|
Мiжурадавае пагадненне прадугледжвае магчымасць знаходжання грамадзян адной дзяржавы на тэрыторыi iншай без рэгiстрацыi на працягу 30 дзён. Дакумент таксама прадугледжвае парытэтныя ўмовы вызвалення грамадзян дзвюх дзяржаў ад рэгiстрацыi ў кампетэнтных органах па месцы iх знаходжання пры наяўнасцi мiграцыйнай карты. Акрамя таго, пагадненне захоўвае бязвiзавы рэжым паездак для ўсiх катэгорый грамадзян Беларусi i Украiны. Адначасова агавораны парадак паездак няпоўнагадовых дзяцей, а таксама працэдура вяртання на тэрыторыю роднай дзяржавы для тых, хто страцiў праязныя дакументы. Тэкст дакумента ўтрымлiвае палажэнне аб тэрмiне знаходжання грамадзян на тэрыторыi дзяржавы бакоў да 180 дзён на працягу года (90 дзён на працягу паўгода) з даты першага ўезду. Савет Рэспублiкi адобрыў ратыфiкацыю дагавора памiж Беларуссю i Украiнай аб дзяржаўнай мяжы і дагавора аб перадачы асуджаных асобаў. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiжурадавае пагадненне прадугледжвае магчымасць знаходжання грамадзян адной дзяржавы на тэрыторыi iншай без рэгiстрацыi на працягу 30 дзён. Дакумент таксама... |
|