| Лукашэнка не паедзе на Парад Перамогі ў Маскву
					27.04.2010 18:36
					 —
					Новости Политики
					
          	| 
					  
				 
      
					Лідэры Беларусі, Украіны і ЗША, а таксама прэм’ер‑міністр Вялікабрытаніі не будуць прысутнічаць на Парадзе Перамогі 9 мая ў Маскве.        Пра гэта паведаміў кіраўнік справамі прэзідэнта Расіі Уладзімір Кожын. «9 мая адбудзецца саміт СНД, на які прыязджаюць лідэры СНД, яны возьмуць удзел ва ўсіх падзеях, звязаных з гэтай гадавінай. Але некаторыя лідэры застануцца ў сваіх краінах. Кіраўніцтва Расіі ставіцца з разуменнем да гэтага факта, бо ў гэтых краінах пройдуць маштабныя нацыянальныя мерапрыемствы, звязаныя з 9 Мая. Гаворка ідзе пра Украіну і Беларусь», — сказаў Кожын. Ён таксама адзначыў, што ў Маскву на 9 траўня не прыедуць прэзідэнт ЗША Барак Абама і прэм’ер‑міністр Вялікабрытаніі Гордан Браўн у сувязі з парламенцкімі выбарамі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: На вашем ресурсе это будет выглядеть так Лідэры Беларусі, Украіны і ЗША, а таксама прэм’ер‑міністр Вялікабрытаніі не будуць прысутнічаць на Парадзе Перамогі 9 мая ў Маскве.       Пра гэта паведаміў... 
 | 
		
		
		 |