ЕC занепакоены асобнымі аспектамі датэрміновага галасавання ў Беларусі. 21.by

ЕC занепакоены асобнымі аспектамі датэрміновага галасавання ў Беларусі

28.04.2010 14:36 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Еўрасаюз занепакоены асобнымі аспектамі датэрміновага галасавання ў Беларусі, гаворыцца ў заяве пасольства Вялікабрытаніі, якое прадстаўляе ў Мінску старшыню ЕС Іспанію.

Еўрапейскі саюз заклікае беларускія ўлады працягнуць дыялог з АБСЕ для паляпшэння выбарчых працэдур. У заяве зазначаецца, што ўнесеныя ў выбарчае заканадаўства папраўкі »ўтрымліваюць намеры павялічыць празрыстасць працэсу галасавання і далучыць да выбарчага працэсу яшчэ больш шырокія групы насельніцтва, што заслугоўвае ўхвалы». Аднак назіранне за выбарамі ў мясцовыя саветы 25 красавіка паказала, што «рэалізацыя новага выбарчага заканадаўства мае некалькі ўразлівых момантаў, на якія павінна быць звернута ўвага падчас далейшага дыялогу з АБСЕ».

«Адным з такіх момантаў з’яўляецца датэрміновае галасаванне, шэраг аспектаў якога выклікаюць занепакоенасць. У прыватнасці, практыка асобнага падліку і аб’яўлення вынікаў датэрміновага галасавання, галасавання дома і асноўнага галасавання не была паўсямеснай», — гаворыцца ў заяве. Зазначаецца таксама, што ў шэрагу выпадкаў «рэзка адрозніваліся» вынікі датэрміновага галасавання 20—24 красавіка і ў асноўны дзень 25 красавіка.

Назіральнікі краін ЕС наведалі больш як 140 выбарчых участкаў у сталіцы і рэгіёнах і змаглі прысутнічаць пры падліку галасоў. «Еўрасаюз выказвае ўдзячнасць уладам за запрашэнне ўзяць удзел у назіранні», — зазначаецца ў заяве.

Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, яўка выбаршчыкаў на мясцовых выбарах склала 79,5%. У галасаванні ўзялі ўдзел 5.591.264 жыхары краіны. Пры гэтым у датэрміновым галасаванні — 2.067.069 чалавек, па месцы знаходжання выбаршчыкаў — 446.748. У дзень выбараў на ўчастках прагаласавалі 3.077.447 чалавек.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрасаюз занепакоены асобнымі аспектамі датэрміновага галасавання ў Беларусі, гаворыцца ў заяве пасольства Вялікабрытаніі, якое прадстаўляе ў Мінску старшыню ЕС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика