Клінтан думае пра Беларусь. 21.by

Клінтан думае пра Беларусь

28.04.2010 15:37 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан заявіла аб падтрымцы палітыкі ЕС, у прыватнасці Еўрапарламента, у дачыненні да Беларусі. Пра гэта пасля сустрэчы з Клінтан старшыня Еўрапарламента Ежы Бузек расказаў журналістам 27 красавіка ў Вашынгтоне, паведамляе прэс‑служба кіраўніка парламента Еўрасаюза.

Бузек адзначыў, што Клінтан падтрымала ідэю стварэння Еўранеста — парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства, якая грунтуецца «на паважанні агульных каштоўнасцяў».

Амерыканскія СМІ паведамляюць, што кіраўнік Еўрапарламента быў «здзіўлены дасведчанасцю Клінтан аб сітуацыі ў Беларусі».

Бузек заклікаў да ўмацавання сувязяў паміж кангрэсам ЗША і Еўрапарламентам, функцыі якога пашырыліся пасля набыцця моцы Лісабонскім пагадненнем.

Кіраўнік Еўрапарламента ўказаў на станоўчы вопыт пашырэння і стабілізацыі рэгіёну, які прылягае да ЕС. «Лепш назаляць, чым забіваць», — сказаў Бузек, каментуючы прыярытэт для ЕС перамоў над выкарыстаннем сілы.

Як раней паведамлялася, пасяджэнне Еўранеста было адкладзена ў сакавіку на няпэўны тэрмін з‑за рознагалоссяў адносна складу беларускай дэлегацыі.

Еўрапарламент не падтрымлівае адносін з Нацыянальным сходам Беларусі з 1996 года, калі не былі прызнаны дэмакратычнымі выбары ў парламент. Таму Мінску было прапанавана сфарміраваць дэлегацыю ў Еўранесце з пяці прадстаўнікоў парламента і пяці прадстаўнікоў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Аднак беларускія ўлады адмовіліся.

Зараз пытаннем складу беларускай дэлегацыі Еўрапарламент займаецца сумесна з вярхоўным прадстаўніком ЕС Кэтрын Эштан і еўракамісарам па пытаннях Еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфанам Фюле.


Марына Рахлей, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан заявіла аб падтрымцы палітыкі ЕС, у прыватнасці Еўрапарламента, у дачыненні да Беларусі. Пра гэта пасля сустрэчы з Клінтан...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика