Віктар Януковіч наведае Беларусь 29 красавіка
28.04.2010 17:39
—
Новости Политики
|
Аднадзённы візіт у Беларусь прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча адбудзецца 29 красавіка. Пра гэта паведамілі ў пасольстве Украіны ў Мінску. Праграма візіту пакуль удакладняецца.
3 сакавіка падчас тэлефоннай размовы прэзідэнты Беларусі і Украіны дамовіліся аб правядзенні двухбаковай сустрэчы найбліжэйшым часам. Аляксандр Лукашэнка і Віктар Януковіч таксама размаўлялі па тэлефоне 6 красавіка — тады яны абмеркавалі комплекс пытанняў двухбаковых адносін, актуальныя міжнародныя праблемы і пытанні ўзаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы. 27 красавіка прэзідэнт Украіны наведаў Страсбург, дзе выступіў перад дэпутатамі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы і сустрэўся са старшынёй ПАСЕ Меўлютам Чавушоглу. Напярэдадні сустрэчы Чавушоглу паведаміў, што мае намер абмеркаваць з Януковічам стратэгію адносін з Беларуссю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Візіт будзе аднадзённым. |
|