МЗС вінаваціць ПАРЭ ў імпульсіўнасьці. 21.by

МЗС вінаваціць ПАРЭ ў імпульсіўнасьці

30.04.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ArrayПрэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных пракамэнтаваў для Радыё Свабода рэзалюцыю Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ад 29 красавіка.
А.Савіных заявіў:"Першае знаёмства з тэкстам пакідае адчуваньне, што гэты дакумэнт быў прыняты імпульсіўна, пад уплывам выпадковых фактараў ці ваганьняў палітычнай каньюнктуры. ПАРЭ кажа пра сваю прыхільнасьць да дыялёгу зь Беларусьсю і тут жа прымае рашэньне прыпыніць усе кантакты. У гэтай сытуацыі пазыцыя беларускага боку выглядае больш пасьлядоўнай. Мы разглядаем дыялёг як сродак вырашэньня ўсіх наяўных пытаньняў і дасягненьня ўзаемаразуменьня, і разьлічваем, што нашы партнэры таксама прыйдуць да такой высновы".

Нагадаем, ПАРЭ прыняла рашэньне прыпыніць кантакты на высокім узроўні з парлямэнтам і структурамі ўраду Беларусі, канстатаваўшы "адсутнасьць прагрэсу" на шляху да стандартаў Рады Эўропы і "адсутнасьць палітычнай волі" з боку ўладаў адносна прыняцьця каштоўнасьцяў арганізацыі.

Асамблея нагадала, што яна, як і раней, гатовая ўступіць у паступальны дыялёг зь беларускімі ўладамі "ў адказ на пазытыўныя зрухі", але яшчэ раз падкрэсьліла, што "дыялёг можа падтрымлівацца толькі на шляху няспыннага руху Беларусі да стандартаў Рады Эўропы".

У рэзалюцыі, якая прынятая на падставе дакладу Сінікі Хурскайнэн (Фінляндыя), парлямэнтары нагадалі аб прапанове, зробленай ПАРЭ ў мінулым годзе, пра аднаўленьне статусу спэцыяльна запрошанага для парлямэнту Беларусі пры ўмове, што будзе ўведзены мараторый на сьмяротнае пакараньне.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных пракамэнтаваў для Радыё Свабода рэзалюцыю Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ад 29...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика