Прэзiдэнт Беларусi ўнёс у Палату прадстаўнiкоў праект закона аб амнiстыi ў сувязi з 65-годдзем Перамогi. 21.by

Прэзiдэнт Беларусi ўнёс у Палату прадстаўнiкоў праект закона аб амнiстыi ў сувязi з 65-годдзем Перамогi

04.05.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сувязi з надыходзячай знамянальнай датай — 65-годдзем Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўнёс у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу праект закона "Аб амнiстыi ў сувязi з 65-годдзем Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў".

Паводле папярэднiх разлiкаў Мiнiстэрства ўнутраных спраў, у вынiку амнiстыi можа быць вызвалена з папраўчых устаноў закрытага тыпу амаль 2230 чалавек, з папраўчых устаноў адкрытага тыпу — амаль 900 чалавек, скарочаны тэрмiн пакарання 9300 асуджаным.

Законапраект прадугледжвае вызваленне ад крымiнальнай адказнасцi i пакарання няпоўнагадовых, цяжарных жанчын, жанчын i адзiнокiх мужчын, якiя маюць няпоўнагадовых дзяцей, асобаў пенсiйнага ўзросту, iнвалiдаў, хворых на актыўную форму туберкулёзу, ВІЧ-iнфiцыраваных, ветэранаў баявых дзеянняў, удзельнiкаў лiквiдацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, асобаў, якiя атрымалi раненнi пры выкананнi абавязкаў у перыяд праходжання службы, якiя ўчынiлi злачынствы, што не адносяцца да катэгорыi цяжкiх.

Ад пакарання ў выглядзе арышту, абмежавання волi, накiравання ў дысцыплiнарную воiнскую часць, пазбаўлення волi могуць быць вызвалены таксама iншыя катэгорыi асобаў пры асуджэннi за злачынствы, якiя не ўяўляюць вялiкай грамадскай небяспекi (да 2 гадоў пазбаўлення волi), а таксама пры асуджэннi да арышту — незалежна ад тэрмiну адбытага пакарання; за менш цяжкiя злачынствы (да 6 гадоў пазбаўлення волi) — пры адбыццi не менш за адну чвэрць тэрмiну пакарання.

Пры гэтым асуджаныя, якiя ўчынiлi iншыя катэгорыi злачынстваў i не падлягаюць вызваленню ад далейшага адбывання пакарання, вызваляюцца ад названых пакаранняў часткова тэрмiнам на адзiн год.

Амнiстыя не распаўсюджваецца на асобаў, да якiх раней прымянялiся амнiстыя або памiлаванне i якiя зноў учынiлi наўмыснае злачынства; а таксама на тых, хто не кампенсаваў прычынены злачынствамi ўрон (за выключэннем названай "iльготнай" катэгорыі асобаў); якiя злосна парушаюць устаноўлены парадак у час адбывання пакарання; прызнаных асаблiва небяспечнымi рэцыдывiстамi; якiя асуджаны да пажыццёвага зняволення; якiм смяротная кара або пажыццёвае зняволенне заменены iншым пакараннем; аб'яўленых у вышук у сувязi з ухiленнем ад адбывання пакарання; якiя ўчынiлi забойства, згвалтаванне, разбой або вымаганне з квалiфiкуючымi прыкметамi, а таксама бандытызм, тэрарызм, злачынствы супраць дзяржавы; якiя стварылi злачынную арганiзацыю або ўдзельнiчалi ў ёй, а таксама якiя ўчынiлi карупцыйныя злачынствы з карыслiвай мэтай; прыцягнутых да крымiнальнай адказнасцi за кiраванне транспартным сродкам у стане ап'янення.

прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi з надыходзячай знамянальнай датай — 65-годдзем Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўнёс у Палату прадстаўнiкоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика