З 1 мая праіндэксаваныя мінімальныя пенсіі і дзіцячыя дапамогі. 21.by

З 1 мая праіндэксаваныя мінімальныя пенсіі і дзіцячыя дапамогі

04.05.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, у Беларусі вызначаны новы памер бюджэту пражытковага мінімуму — цяпер у разліку на кожнага члена сям'і з 4 чалавек ён складае 266.230 рублёў.

У сувязі са змяненнем бюджэту пражытковага мінімуму з 1 мая робіцца індэксацыя мінімальных і сацыяльных пенсій, пенсійных надбавак і павышэнняў, а таксама пераразлік дзіцячых дапамог. У прыватнасці, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці цяпер складае 1 млн 331,1 тыс., аднаразовая дапамога пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 1 млн 863,6 тыс. рублёў. Аднаразовая заахвочвальная дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных медыцынскіх установах да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, адпавядае 266.230 рублям. Такім жа будзе і "стандартны" памер штомесячнай дапамогі на дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў. Што да "базавай" дапамогі на дзяцей ва ўзросце больш за 3 гады, то яна вызначана ў 79.870 рублёў. Прычым варта заўважыць: права на дапамогу на дзяцей ва ўзросце больш за 3 гады дае сукупны даход на кожнага члена сям'і ніжэй за адзнаку 150.042 рублі ў месяц. Пры даходзе ж ніжэй за 200.056 рублёў на чалавека ў месяц такая дапамога можа выплачвацца ў 50-працэнтным памеры.

Між тым, адзначылі ў міністэрстве, у сувязі з пераразлікам бюджэту пражытковага мінімуму змяняецца і гранічная планка даходаў, якая дае права на адрасную сацыяльную дапамогу. З 1 мая штомесячная адрасная сацыяльная дапамога можа выплачвацца пры даходзе менш за 266.230, а аднаразовая дапамога — пры даходзе менш за 399.345 рублёў на чалавека ў месяц.

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, у Беларусі вызначаны новы памер бюджэту пражытковага мінімуму — цяпер у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика