Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць да прагматычных адносін з Расіяй
04.05.2010 22:35
—
Новости Политики
|
«Апошнім часам расійскае кіраўніцтва захацела выбудаваць з Беларуссю абсалютна прагматычныя адносіны, — заявіў беларускі кіраўнік 4 мая ў штогадовым інтэрв"ю агенцтву Рэйтэр. — Ну, мы да гэтага гатовыя. Але гэты прагматызм не павінен нішчыць усё тое, што назапашана на сённяшні дзень. А мы зрабілі нямала і не толькі з цяперашнім кіраўніцтвам Расіі, але і з ранейшым кіраўніцтвам Расійскай Федэрацыі. І гэта задавальняе і беларусаў, і расіян».
«Калі расіяне, у бухгалтэрыі палічыўшы, убачылі, што яны ўжо надта тут ствараюць вялікія выгады для беларускага народа, то я павінен сказаць, што гэта няправільны разлік. Гэта крывабокі, аднабокі прагматызм. Такога прагматызму быць не павінна», — сказаў Лукашэнка. Фрагменты інтэрв"ю былі паказаныя па беларускіх тэлеканалах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Калі расіяне, у бухгалтэрыі палічыўшы, убачылі, што яны ўжо надта тут ствараюць вялікія выгады для беларускага народа...».
|
|