Беларусь і Аўстрыя правядуць перагаворы па праекце пагаднення аб узаемнай дапамозе ў мытных справах
05.05.2010
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення з Аўстрыяй аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 3 мая. На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару, упаўнаважаны старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення з Аўстрыяй аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных...
|
|